Пра ад’езд Латыніна паведаміла выданьню «Эхо Москвы». Расею пакінулі таксама бацькі журналісткі. Сама Юлія ўдакладніла, што ў бліжэйшы час вяртацца ў Расею е зьбіраецца.
У ліпені Юлія Латыніна паведамляла пра напад на яе дом. Тады пацярпелі восем чалавек, сярод якіх былі чацьвёра сталых людзей і двое дзяцей. Дом быў абліты таксычным рэчывам. У Саюзе журналістаў Расеі
4 верасьня заявілі пра намер зьвярнуцца ў Генэральную пракуратуру і Сьледчы камітэт з заявай пра неабходнасьць тэрмінова расьсьледаваць напады на Юлію Латыніну.