Паводле словаў Латынінай, тых, хто нападаў, было двое. Яна адзначыла, што на працягу некалькіх тыдняў за ёй сачылі і напад рыхтавалі загадзя. Журналістка назвала інцыдэнт працягам сэрыі нападаў на актывістаў, якія рабіліся ў Маскве і Санкт-Пецярбургу апошнім часам.
Журналістка зьвязала інцыдэнт з матэрыяламі ў «Новай газэце» пра мільярдэра Яўгена Прыгожына з атачэньня прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. У артыкулах «Новай газеты» сьцьвярджалася, што Прыгожын фінансуе «пракрамлёўскіх троляў» — супрацоўнікаў арганізацыі, якая неафіцыйна прасоўвае дзяржаўны пункт гледжаньня ў сацыяльных сетках і блогах. Апошні раз Латыніна згадвала Прыгожына ў праграме «Код доступу» у пачатку ліпеня.