Гэта вынікае з праведзенага агенцтвам «Позірк» аналізу статыстыкі мясцовага МУС.
Не задаволеныя хадайніцтвы двух грамадзян Беларусі да 18 гадоў — хлопчыка (або юнака — канкрэтны ўзрост не паказваецца) і дзяўчынкі (альбо дзяўчыны).
Адмову атрымалі таксама 8 мужчынаў (чацьвёра — ва ўзроставай катэгорыі ад 18 да 25 гадоў, трое — ад 26 да 40, адзін — ад 41 да 65) і тры жанчыны (дзьве — ад 26 да 40 гадоў, адна — ад 41 да 65).
Аднаго беларуса (катэгорыя 26-40 гадоў) адправілі ў пункт часовага разьмяшчэньня. Высланы з краіны таксама адзін грамадзянін Беларусі (катэгорыя 26-40 гадоў).
Такім чынам, з 2019 году Грузія адхіліла 69 заявак беларускіх грамадзян на наданьне абароны (44 мужчын і 25 жанчын), у тым ліку 15 хадайніцтваў ад імя непаўналетніх (9/6). Ніводная заяўка за гэты пэрыяд не была задаволеная.
Колькасьць беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у Грузіі, як паведамлялася раней, у 2023-24 гадах зьменшылася на 1127 чалавек. На 1 студзеня 2025 году ў Грузіі было 12 808 імігрантаў зь беларускім грамадзянствам.
За апошнія чатыры гады прыехалі 20 952 чалавекі (11 005 мужчын, 9 947 жанчын), выехала — 8 144 (4406 мужчын, 3738 жанчын).
Форум