Фота дня
Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Менск. У МЗС адбудзецца брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Дзьмітрыя Мірончыка. Пачатак у 11 гадзінаў.
Менск. Нацыянальная плятформа праводзіць канфэрэнцыю «Грамадзянская Супольнасьць Беларусі: выклікі застою і адзяржаўленьня трэцяга сэктару».
Менск. У міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Яханэса Раў пройдзе канфэрэнцыя «Народнай праграмы» «Стан і шляхі паляпшэньня канкурэнтаздольнасьці Беларусі». Пачатак у 9.30.
Менск. У Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя Аляксея Стука — намесьніка генэральнага пракурора. Пачатак у 15 гадзінаў.
Менск. У Гарадзкой ратушы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў і пераможцаў конкурсу «Лепшы горад (раён, вобласьць) для бізнэсу Беларусі — 2015». Пачатак у 15 гадзінаў.
Менск. Літаратурны музэй Петруся Броўкі запрашае на 110-гадовы юбілей клясыка айчыннай літаратуры — народнага паэта Беларусі Пятруся Броўкі. Пачатак у 16 гадзінаў.
У гісторыі:
1840 — загадам расейскага цара Мікалая I на тэрыторыі Беларусі ўведзенае імпэрскае заканадаўства. Канчаткова спыненае дзеяньне Трэцяга статуту ВКЛ.
1925 — у Сэйме Польшчы пасьля расколу Беларускага пасольскага клюбу заснаваны пасольскі клюб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
1941 — Фінляндыя ўступіла ў вайну на баку нацысцкай Нямеччыны.
1946 — пачаў дзейнічаць Сусьветны банк.
1950 — пачалася вайна ў Карэі.
1953 — у Маскве арыштаваны Лаўрэнці Берыя.
1975 — Мазамбік атрымаў незалежнасьць ад Партугаліі.
1991 — Славенія і Харватыя абвясьцілі незалежнасьць ад Югаславіі. 2003 — фармальна зьліквідаваны ліцэй імя Якуба Коласа.
У гэты дзень нарадзіліся:
1852 — Антоніё Гаўдзі, гішпанскі (каталёнскі) архітэктар. Свае найбольш вядомыя праекты ажыцьцявіў у Барсэлёне. Найбольш знакаміты ягоны твор — сабор Сьвятога сямейства.
1892 — Зыгмунт Абрамовіч, унук Францішка Багушэвіча, адзін зь вядучых актораў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага.
1903 — Джордж Оруэл, ангельскі пісьменьнік. Ягоныя антыўтопіі «1984-ы» і «Фэрма» выйшлі па-беларуску напачатку 90-х гадоў.
1905 — Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік. Быў галоўным рэдактарам першай энцыкляпэдыі ў 12-ці тамах.
1932 — Часлаў Кудаба, беларускі і літоўскі географ-краязнавец, эколяг
1975 — Міхась Башура, беларускі пісьменьнік
Цытата:
Няхай палохаюць віхуры,
Ты не мяняй кірунак свой,
Бо нават птушкі супраць буры
Сядзяць наперад галавой.
Пятрусь Броўка