Прадпрыемствы з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны пастаўляюць свае тавары ў Беларусь, Казахстан, Узбэкістан, а таксама ў Віетнам, Індыю і Кітай.
У сьвяткаваньні 9 траўня ў мэмарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасьць-герой» ёсьць спэцыфічная дэталь. Каля Вечнага агню нерухома стаяць два хлопцы і дзьве дзяўчыны ў вайсковай форме. Гэта «пост нумар адзін», ганаровая вахта памяці, яе нясуць навучэнцы гарадзкіх школаў і ўстановаў сярэдняй адукацыі
Эканамічны суд Менску задаволіў заяву беларускага прадпрыемства «Керамін» аб спагнаньні грошай з украінскай кампаніі, але ва Ўкраіне адмовіліся выконваць судовае рашэньне.
Амэрыканскі рок-гурт R.E.M. 2 траўня выпусьціў рэмікс свайго гіта 1981 году «Радыё Свабодная Еўропа» (Radio Free Europe) — адмыслова да Сусьветнага дня свабоды прэсы. Гэты трэк будзе выкарыстаны для збору сродкаў у падтрымку Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
Беларусаў абурыла навіна пра магчымы прыезд 150 тысяч пакістанцаў у Беларусь. Гісторык і псыхоляг патлумачылі, чаму такая рэакцыя і ці можна лічыць беларусаў талерантнай нацыяй.
Палітычнае жыцьцё Беларусі абяртаецца вакол тэмы палітвязьняў. Гэтая праблема так ці інакш застаецца галоўным пытаньнем беларускай палітыкі. Добрай навіной стала інфармацыя пра вызваленьне Юрася Зянковіча.
У верасьні 2022 года 22-гадовы вэб-дызайнер з Масквы Яўген трапіў пад мабілізацыйную аблаву ў мэтро. Амаль праз год ён дэзэртаваў і зьехаў у Францыю з надзеяй атрымаць палітычны прытулак.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прэзэнтаваў дакумэнтальны фільм «Цень радасьці» — пра рэсацыялізацыю былога беларускага палітвязьня Артура Жвірыдоўскага ў эміграцыі. Пагаварылі з рэжысэрам стужкі Зьмітром Брэсцкім.
Інфармацыя аб тым, што расейцы масава спыняюць на мяжы для праверак транспарт, які накіроўваецца з Беларусі ў Расею, зьявілася на мінулых выходных. Час у чэргах на праверку дасягае некалькіх гадзін.
Пуцін і Лукашэнка не хаваюць, што ўрачыстае сьвяткаваньне 80-годзьдзя Перамогі патрэбна ня столькі для шанаваньня пераможцаў, колькі для вырашэньня цяперашніх палітычных задач, якія стаяць перад беларускім і расейскім рэжымамі.
Як ЭЗ зьбіраецца абыходзіць вугорскае вэта на ўступ Украіны?
Кааліцыя «Хуткая гуманітарная дапамога» працягвае збор сродкаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы за правы людзей з інваліднасьцю, які адзначаецца 5 траўня.
Масавае адключэньне электрычнасьці, якое закранула Гішпанію, Партугалію, Андору і паўднёвыя рэгіёны Францыі, адбылося 28–29 красавіка. Беларуска Юлія Матузава, якая жыве ў Малязе, у размове з Свабодай расказала, што адбывалася ў краіне без электрычнасьці і сувязі.
У Кракаве памёр беларус Сяргей Дубінін. Яго сябар Аляксандар Алмаеў расказаў Свабодзе, як знайшоў цела, што вядома пра апошнія дні жыцьця Сяргея і пра іхны канфлікт з беларускімі чыноўнікамі.
Разам зь візавай экспэрткай ацэньваем, дзе і як беларусу сёлета прасьцей атрымаць візу ў эўрапейскую краіну.
28 красавіка спаўняецца 125 гадоў, як пакінуў гэты сьвет Францішак Багушэвіч, клясык беларускай літаратуры, паўстанец Каліноўскага, стваральнік канцэпту сучаснай беларускай нацыі і краіны Беларусі.
Тыдзень праляцеў імкліва. Калі раптам вы не пасьпелі ці прапусьцілі нашыя самыя цікавыя публікацыі тыдня, то вось яны, калі ласка — глядзіце і чытайце.
Фонд BySol абвесьціў чарговы збор «на летнія вакацыі» для дзяцей палітвязьняў. Заяўкі ўжо падалі бацькі больш як 170 дзяцей.
За 29 гадоў працы «Вясны» была дапамога тысячам беларусаў, ператрусы, канфіскацыя тэхнікі, затрыманьні і арышты супрацоўнікаў, суды за праваабарончую дзейнасьць. Зараз чацьвёра кіраўнікоў «Вясны» за кратамі. Праваабаронцы, якія на волі, працуюць у новых умовах эміграцыі.
На сёньня нічога невядома пра практычную рэалізацыю ідэі завезьці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў. Цалкам магчыма, што гэты праект не закончыцца нічым. Аднак сама тэма выклікала вялікія жарсьці — абмеркаваньні ў сацыяльных сетках, мэдыя. Улады былі вымушаныя рэагаваць у сваім звычайным стылі.
Сьпікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву паплечнікі, журналісты і польскія спэцслужбы шукаюць ужо месяц. У размове з Свабодай Павал Латушка і Аляксей Лявончык расказалі, што ўдалося даведацца і якія вэрсіі яны разглядаюць.
Чаму натуральных лясоў у Беларусі становіцца меней, хаця агульная плошча лясных масіваў расьце. Чаму ўлады шкодзяць лесу, калі саджаюць сосны, і прычым тут бураломы. Што зьмянілася для лясоў пасьля 2020 году і як ліквідацыя «Аховы птушак Бацькаўшчыны» замінае Беларусі прадаваць драўніну на Захад
З словаў эколягаў, такое будаўніцтва мусілі вынесьці на грамадзкае абмеркаваньне, што прадугледжана адразу некалькімі заканадаўчымі актамі.
Ідэя штучнага стварэньня на базе прадпрыемстваў ці рэгіёнаў нейкіх «маякоў», якія б бралі за ўзор іншыя суб’екты гаспадараньня ці тэрытарыяльныя адзінкі, выцякае з савецкага досьведу. Лукашэнку цяжка даецца спроба выйсьці за межы ўласнага жыцьцёвага вопыту, таму ён спрабуе рэалізаваць такія праекты
З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
У Беларусь прывезьлі браняваныя машыны, якія належаць так званаму «ядзернаму» ўпраўленьню Міністэрства абароны Расеі. Пра гэта сьведчыць лічбавы код, што заўважыла Свабода на рэгістрацыйных нумарах гэтай тэхнікі з кадраў, зробленых падчас рэпэтыцыі параду да 9 траўня на аэрадроме Ліпкі пад Менскам
У Беларусі праблемы з бульбай. У крамах — зморшчаная, непрыглядная, на рынках — дарагая. Звычайнай капусты няма, толькі квашаная і марская. Цыбуля — зь перабоямі. Дзяржава зноў спрабуе вырашыць праблему рэгуляваньнем цэнаў. Расказваем, як гэта ўдаецца.
Прэтэнзіі РФ на расейскамоўныя рэгіёны Украіны цалкам выцякаюць з канцэпту «рускага сьвету». Паводле яго, усе, хто размаўляе на расейскай мове, зьяўляюцца прадстаўнікамі расейскай цывілізацыі.
Дзіцячы парад у Гомлі, 22 крокі на месцы ў дзіцячых садках. Сабралі дзіўныя акцыі, якія ўлады Беларусі прыдумалі сёлета да 9 траўня.
Папа Францішак памёр у Велікодны панядзелак ва ўзросьце 88 гадоў пасьля цяжкага прыступу падвойнай пнэўманіі, якую ён, здавалася б, перамог.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Велікоднае перамір’е ў баях паміж Расіяй і Украінай, як падаецца, скараціла некаторыя авіяўдары па ўкраінскіх гарадах, але Кіеў заявіў аб сотнях парушэньняў цішы расейскімі сіламі, у той час як заклікі да падаўжэньня перамірʼя засталіся без увагі Крамля.
Як стала вядома Свабодзе, затрыманьні за фота і відэа зь перамяшчэньнямі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі па тэрыторыі Беларусі працягваюцца. Арыштаваным можа пагражаць да сямі гадоў турмы.
Расейскі «Госкаталог» выклаў у вольны доступ фотальбом з унікальнымі фотаздымкамі з будаўніцтва і адкрыцьця Дому ўраду ў Менску. Арыгіналы здымкаў захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музэю гісторыі Санкт-Пецярбургу.
Сёлета асноўныя хрысьціянскія канфэсіі – каталікі, праваслаўныя, пратэстанты – будуць адзначаць Вялікдзень 20 красавіка. Шмат беларусаў апынуліся ў эміграцыі. Ня ўсюды, дзе яны жывуць, ёсьць храмы іхных канфэсіяў. Ці можна можна наведваць іншыя храмы? Запыталіся ў сьвятароў.
Вынікі тыдня падводзіць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Новых дамоўленасьцяў аб Украіне бакі не абвяшчалі. Але дамовіліся, што на наступным тыдні ў Лёндане пройдуць перамовы ў новым фармаце: Эўропа, Украіна і ЗША.
Беларусы расказалі Свабодзе, чаму яны ня жэняцца або не афармляюць афіцыйна сваіх стасункаў з партнэрам. Псыхоляг таксама пералічыла магчымыя прычыны.
З моманту, калі стала вядома пра зьнікненьне сьпікеркі Каардынацыйнай рады, прайшло ўжо тры тыдні. Свабода сабрала разам усё, што вядома пра апошнія месяцы і дні дзейнасьці Мельнікавай на пасадзе, а таксама паразмаўляла зь людзьмі, якія бачылі яе і кантактавалі зь ёю непасрэдна перад зьнікненьнем.
Прыход да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа стаў чыньнікам моцнай дэстабілізацыі ўсяго сусьветнага парадку. Як бы слаба Беларусь ні была інтэграваная ў працэсы глябалізацыі, хвалі з Вашынгтону непазьбежна закрануць краіну.
Эўразьвяз, выглядае, у канцы году плянуе ўдасканаліць мэханізм прыпыненьня дзеяньня візаў. Тады Брусэлю будзе лягчэй скасаваць бязьвізавы рэжым для грамадзян 61 краіны, якія цяпер ім карыстаюцца.
Сёньня 52 гады спаўняецца палітвязьню Анджэю Пачобуту. Пяты дзень народзінаў ён сустракае за кратамі. І, падобна, зноў у ізаляцыі – у памяшканьні камэрнага тыпу (ПКТ).
Сэнс візыту ў Менск дырэктара Службы зьнешняй разьведкі РФ Сяргея Нарышкіна палягае ў тым, каб пагражаць суседзям Беларусі і адначасова поўнасьцю ангажаваць паслухмянага саюзьніка ў сваю ваенную палітыку, геапалітычны канфлікт з Захадам.
Падаўжэньне санкцыяў супраць Расеі стала адным з самых вострых пытаньняў для Эўразьвязу, асабліва сёлета. І тое, што Вугоршчына сыстэматычна перашкаджае такім мерам, прымушае чыноўнікаў у Брусэлі непакоіцца, што будзе ў ліпені, калі прыйдзе час іх чарговага працягу.
Беларускія выдаўцы Надзея Кандрусевіч і Дзьмітры Строцаў трапілі ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі IPA Prix Voltaire 2025 (прэмія Вальтэ́ра Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў за свабоду публікаваньня). Запыталіся ў старшыні ПЭН і выдаўца, чаму гэта так важна для Беларусі.
Выкінуць з Беларусі больш за паўмільёна неляяльных беларусаў, а на іх месца завезьці 150 тысяч пакістанцаў — стратэгічная задума. Гэта вельмі адмоўна ўплывае на эканоміку, але ўмацуе рэжым. Улады штучна закрываюць для беларусаў Эўропу і гвалтам цягнуць краіну ў Азію, Афрыку
Праграмісты на «хіміі» працуюць у кароўніках і сьвінарніках, а ў калёніях іх уціскаюць і трымаюць ў ШЫЗА і ПКТ. За ахвяраваньні IT-спэцыялістам прысуджаюць шалёныя тэрміны. Ці здолеюць яны пасьля вярнуцца да інтэлектуальнай працы?
Адпачынак за год падаражэў на 15-20%. Турыстычныя фірмы прапаноўваюць паездкі ў Эгіпэт, Турцыю, а таксама экзотыку – Аман, Кітай, Кубу. Паглядзелі, колькі каштуюць туры і ці можна яшчэ зьезьдзіць адпачыць у Эўропу.
Загрузіць яшчэ