Насамрэч партрэт Васіля Быкава, напісаны Алесем Пушкіным, віцябляне маглі паглядзець усяго цягам двух дзён, бо выстава адчынілася ў суботу, 15-га студзеня, па абедзе, працавала ў нядзелю, а ў панядзелак ды аўторак у выставачнай залі, як і зазвычай, былі выходныя дні. І ўжо ўчора ўвечары партрэту Васіля Быкава на месцы не было, а супрацоўніцы Цэнтру сучаснага мастацтва сьпехам мянялі месцамі іншыя творы, каб не было бачна “дзіркі” у экспазыцыі.
Яны й распавялі, што нечакана тут зьявілася дырэктарка Цэнтру сучаснага мастацтва Валянціна Кірылава, якая, дарэчы, і адчыняла гэтую выставу ў мінулую суботу, а цяпер яна загадала зьняць партрэт ды схаваць, спаслаўшыся на нейкае распараджэньне аблвыканкаму.
Але схаваць сам гэты факт не ўдалося, бо на выставу зайшоў яшчэ адзін з удзельнікаў, віцебскі мастак Міхась Ляўковіч. Ён якраз кіраваўся ў абласную бібліятэку, дзе адбывалася сустрэча з прадстаўнікамі рэдакцыі часопіса “Дзеяслоў”, і там ён распавёў пра ўсё гэта ўсім прысутным. І паколькі ў Віцебску нічога падобнага даўно ўжо не здаралася, абурэньне людзей, паводле словаў спадара Ляўковіча, было проста бязьмежным.
Што ж ў гэтым партрэце было такога, што магло віцебскім уладам падацца крамолаю? Вось што пра свой твор распавядзе сам Алесь Пушкін.
(Пушкін: ) “Пабываўшы на радзіме Васіля Быкава, я доўга думаў, на якім фоне напісаць ягоны партрэт. І вырашыў так: возера, фэрмы пад чырвона-зялёнымі сьцягамі, што “горда рэюць”… АМОН зьбівае дубінкамі дойны статак, а спаміж гэтага статку, гэтых кароў, ёсьць анёлы зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі. І жанчына зь дзіцем уцякае да лесу – гэта вобраз тае грамадзкасьці, што ўцякае цяпер за мяжу ад гэтага калгаснага фашызму, які апісваў Быкаў у сваіх апошніх прыпавесьцях… І вось на фоне гэтага страшнага відовішча – сам Васіль Уладзіміравіч, ён адвярнуўся і ідзе прэч адтуль”.
Даведаўшыся, што ягоную карціну зьнялі, Алесь Пушкін зазначыў, што нават ня лічыць мэтазгодным прымаць нейкія тлумачэньні ад прадстаўнікоў уладаў. Ён сказаў, што й так добра разумее, чым яны ў гэтым выпадку незадаволеныя.
(Пушкін: ) “Гэта ж тыя самыя людзі, што ў 1995-годзе зачынілі першую прыватную галерэю сучаснага мастацтва “У Пушкіна”. Гэтыя людзі дагэтуль кіруюць культурай. А ўлада робіць адно– любую шчылінку затыкае. Бо ведае: калі не заткнуць шчылінку, то размые ўсю плаціну”.
Зь мінулага вечара ўдзельнікі выставы “Доўгая дарога дадому” абмяркоўваюць гэтую праблему ды разважаюць, што цяпер варта зрабіць, каб адстаяць мастакоўскі гонар свайго калегі: або забраць з выставы і ўсе свае карціны на знак салідарнасьці з Алесем Пушкіным, або пайсьці ў аблвыканкам ды запатрабаваць, каб карціна “Партрэт Васіля Быкава” заняла на выставе сваё ранейшае месца.