Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У акупаваным Севастопалі зноў скасавалі парад на 9 траўня


Міхаіл Разважаеў
Міхаіл Разважаеў

Акупаваны расейцамі горад у Крыме зноў не правядзе параду на расейскае сьвята Дзень перамогі.

Расейскія акупацыйныя ўлады акупаванага Севастопалю адмовіліся праводзіць парад 9 траўня «зь меркаваньняў бясьпекі». Пра гэта паведамляюць расейскія дзяржаўныя мэдыя з спасылкай на падкантрольнага Расеі кіраўніка гораду Міхаіла Разважаева, заўважыў праект Радыё Свабода Крым.Рэаліі.

«Рашэньне і пазыцыя ў гэтым пытаньні ўзгодненыя зь Міністэрствам абароны Расеі, паведаміў губэрнатар Міхаіл Разважаеў на адмысловай нарадзе. Акцыю „Бясьсьмяротны полк“ правядуць онлайн», — цытуюць расейскія дзяржаўныя мэдыі расейскага чыноўніка.

Рашэньне расейскай акупацыйнай улады Севастопалю пра скасаваньне вайсковага параду 9 траўня працягвае тэндэнцыю апошніх гадоў, калі падобныя заходы скасоўваліся ці абмяжоўваліся з тых самых «меркаваньняў бясьпекі».

У 2024 годзе парады і масавыя сьвяткаваньні да Дня Перамогі скасавалі ў Крыме і Севастопалі. Пастаўлены расейцамі кіраваць паўвостравам Сяргей Аксёнаў спасылаўся на «меркаваньні бясьпекі», аднак палітолягі адзначалі, што сьвяткаваньні касуюць праз адсутнасьць посьпехаў на фронце і страты ў жывой сіле.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG