Суд Ганцавіцкага раёну 26 красавіка вырашыў прызнаць «экстрэмісцкім» YouTube-канал музычнага калектыву «BRUTTO». Сам гурт ужо не выступае і не існуе некалькі гадоў.
Лідэрам гурта быў вядомы ўдзелам у іншых музычных гуртах Сяргей Міхалок, таксама з гуртом гастраляваў шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксынгу і тайскім боксе Віталь Гуркоў.
Гурт доўгі час базаваўся ў Кіеве, але апошнім часам ужо не выступае і не запісвае новых кампазыцый.
Таксама «экстрэмісцкі» сьпіс гэтым разам папоўнілі YouTube-каналы «Кабинет Никитенко», «Novaja Ziamlia», TikTok-старонка «zloybelevrey», старонка ў Instagram «krok.kult», суполка ва «Ўкантакце „Вольная Беларусь“», Telegram-каналы, чаты і боты «Молодёжное движение ДоЛГБ», «Долгонутый чат», «Минск», «Должностная анкета», «Долгонутые предложения», а таксама сайт і старонкі ў сацсетках праекту «BY teatr».
Форум