Калі я ўвайшоў на тэрыторыю фірмы “Ніка-транс” і прыватнага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, падалося, што нічога не зьмянілася: з гаражоў чуваць нейкі стук, побач з канторай стаіць таксоўка, бліжэй да агароджы некалькі аўтамабіляў міжнароднай перавозкі — відаць, што кіроўцы рыхтуюць іх у дарогу.
Першы, хто мне трапіўся, сябра Юр’я Лявонава і Мікалая Аўтуховіча Ўладзімер Асіпенка. Я пытаюся, як ён успрыняў учорашні прысуд.
(Асіпенка: ) “Як і ўсе, я ў шоку. Не чакаў, што надзенуць яшчэ кайданкі Лявонаву. Відавочна, што ад самага пачатку мэтай было пакараць Аўтуховіча”.
Асіпенка распавядае, што ўчора вельмі дрэнна было з дачкой Лявонава, а таксама зь ягонай жонкай:
(Асіпенка: ) “Учора назіраў, як у гістэрыцы білася дачка Лявонава. Мне яе было так шкада. Той чалавек, які вынес прысуд, Рачынскі, ён ня думае аб заўтрашнім дні. Ён не разумее, што ўсё роўна за гэта давядзецца адказваць”.
Я падыходжу да таксоўкі, кіроўца нешта спрабуе рамантаваць. Прадстаўляюся й спрабую загаварыць пра ўчорашні прысуд — і бачу, як чалавек зьмяняецца з твару:
(Аляксандар: ) “Канечне, я дрэнна ўспрыняў прысуд. Я тут працую даўно, ведаю ўсіх і лічу, што іх наагул арыштавалі незаконна”.
Аляксандар ведае, што ўся маёмасьць будзе сканфіскаваная згодна з прысудам, шукаць новай працы яшчэ ня думаў.
(Аляксандар: ) “Пакуль працую тут і ня ведаю, што там далей будзе”.
(Карэспандэнт: ) “А ў Ваўкавыску лёгка знайсьці працу?”
(Аляксандар: ) “З працай у Ваўкавыску вельмі складана”.
Заходжу ў офіс: тут быў кабінэт Мікалая Аўтуховіча і Юр’я Лявонава. Зь Лявонавым сядзела бухгальтарка і дыспэтчар. У памяшканьні халаднавата й ціха. Дзьверы ў кабінэт Аўтуховіча расчыненыя — цішыня, на стале, як заўсёды, прыбрана. На сьцяне вісіць праваслаўны абраз.
У кабінэт заходзіць жонка Мікалая Аўтуховіча Алена. Я спрабую зь ёю гаварыць, але яна адказвае, што цяпер наагул ні пра што ня здолее размаўляць. Просіць, каб найбліжэйшым часам не турбавалі й яе дачку.
А ў кабінэце Лявонава над нейкімі дакумэнтамі шчыруюць дзьве жанчыны — зьвяртаюся да іх. Марыя, дыспэтчарка, кажа:
(Марыя: ) “Шок, шок. Мы не чакалі, што сёньня наш дырэктар ня прыйдзе на працу. Віны ягонай у гэтым няма. Ён рабіў заўсёды што мог, кансультаваўся. Мы лічым, што яго незаконна асудзілі”.
(Карэспандэнт: ) “А як вы лічыце, што будзе далей з вашым прадпрыемствам?”
(Марыя: ) “Мы будзем працаваць да самай апошняй хвіліны. Ніводзін чалавек ня звольніўся і не зьбіраецца. Будзем працаваць, пакуль здолеем, пакуль нам дадуць гэта рабіць”.
Вера, якая прысутнічае пры размове, адказвае са сьлязьмі — кажа, што ня можа супакоіцца ад учорашняга дня:
(Вера: ) “Крыўдна: столькі мы зрабілі, я вам шчыра кажу. У Беларусі мала такіх прадпрыемстваў, як “Ніка-транс”, я вам дакладна кажу. І падаткі плацілі, і колькі людзей тут працавала. У нас жа Ваўкавыск – невялікі горад, няма дзе знайсьці працу. Праўда?”
Калі я выходзіў за браму фірмы, пабачыў вартаўніка. На разьвітаньне спытаўся ў яго, што думае пра Мікалая Аўтуховіча і Юр’я Лявонава. Вось што ён адказаў:
(Вартаўнік: ) “Добрыя людзі, вельмі добрыя людзі, вельмі. Рабілі добрую справу для людзей, а ім надзелі кайданкі”.