Калі Мікалая Аўтуховіча завялі ў судовую залю і зачынілі ў клетцы, ён павітаўся зь сябрамі й калегамі, якія прыехалі з Ваўкавыску (іх было каля дваццаці чалавек). Нехта сказаў, што ён паправіўся пасьля працяглага адмаўленьня ад ежы, а Аўтуховіч у адказ: восем літраў вады ў мяне ўлілі дактары, вось і паправіўся. Сваё апошняе слова Мікалай Аўтуховіч чытаў седзячы, яно было пабудаванае на абвяржэньні абвінавачаньня.
У прыватнасьці, пракурор Яўген Шчарбак сказаў, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч з дапамогай дырэктара фірмы “Ніка-транс” Юр’я Лявонава ўхіляўся ад выплаты падаткаў, ажыцьцяўляў перавозку пасажыраў і багажу без рэгістрацыі камэрцыйнай фірмы, якую павінен быў стварыць, і не атрымаў адпаведнай ліцэнзіі. У выніку мясцовы бюджэт панёс страты ў асабліва буйным памеры.
Мікалай Аўтуховіч спаслаўся на прэзыдэнцкі дэкрэт №17 за 2003 год, паводле якога ён меў права, а не абавязак ствараць фірму. Зыходзячы з гэтага, падкрэсьліў падсудны, яго судзяць за фірму, якой не існавала. Сам ён як індывідуальны прадпрымальнік меў ліцэнзію і плаціў падаткі. У заканадаўстве не прадугледжана пакараньня за тое, што нехта не стварыў фірмы, сказаў Мікалай Аўтуховіч, таму ён лічыць працэс фарсам.
Пра свае ўражаньні ад апошняга слова Аўтуховічам, і ад ягоных паводзінаў гаворыць адзін з ваўкавыскіх кіроўцаў:
(Кіроўца: ) “Чацьвёра нас прыехала падтрымаць Аўтуховіча, таму што яму напэўна з гэтым беззаконьнем цяжка змагацца аднаму. Вось прыехалі, пакуль мы свабодныя ад камандзіровак, нашыя машыны ў рэйсе, будзем падтрымліваць яго да канца. Мужчына — малойца, добра трымаецца. Мужчынам быў, мужчынам застанецца”.
На суд прыяжджаў зь Менску Канстанцін Уланаў, яны з Аўтуховічам некалі ваявалі ў Аўганістане. Ён лічыць, што заканадаўства відавочна недасканалае, але калі Аўтуховіч сапраўды штосьці парушаў, можна было не даводзіць справу да суду: яго неаднаразова правярала падатковая служба і ніколі яму не казалі, што ён займаецца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьцю.
Абвінавачаньне лічыць, што абодва падсудныя павінны сплаціць нанесеныя раённаму бюджэту страты: 40 мільёнаў 623 тысячы рублёў падатку, што Аўтуховіч не заплаціў за кіроўцаў, якіх наймаў для працы на сваіх таксоўках, а таксама 1 мільярд 92 мільёны 84 тысячы рублёў — суму выручкі, якую ён атрымаў ад працы сваіх таксовак.
Юры Лявонаў (справа) са сваім адвакатам Дзьмітрыем Барташам.

Вэтэран савецка-аўганскай вайны Канстанцін Уланаў прыехаў на суд; год таму ён удзельнічаў у галадоўцы пратэсту, якую трымалі Мікалай Аўтуховіч і кіроўцы ў Ваўкавыску.