Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны за перавышэньне паўнамоцтваў гомельскі чыноўнік зноў пачаў працаваць на кіроўнай пасадзе


Аляксандар Сівакоў
Аляксандар Сівакоў

Гэта высьветлілася дзякуючы праверцы, праведзенай ініцыятывай «Кібэрпартызаны».

Экс-кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомля Аляксандар Сівакоў, асуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады за перавышэньне службовых паўнамоцтваў (частка 3 артыкулу 426 КК), працуе ў абласным упраўленьні капітальнага будаўніцтва. Ён займае пасаду намесьніка дырэктара, высьветліў «Флагшток» з дапамогай «Кібэрпартызанаў».

Сівакова асудзілі разам зь ягонай намесьніцай Натальляй Жук у верасьні 2023 году.

У канцы 2023 году Сівакоў заняў пасаду ва Ўпраўленьні капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкаму, а пасьля перайшоў у абласное УКБ. Цяпер ён займае пасаду намесніка генэральнага дырэктара ў жыльлёвым будаўніцтве.

Жук таксама знайшла новае месца, на якім працавала як мінімум да канца 2024 году. Гэта вядомая гомельская кампаніі па вытвоорчасьці вокнаў ПВХ «Беккер-Систем».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG