Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На цырымоніі ў памяць вызваленьня Нідэрляндаў ад нацыстаў у прэм’ер-міністраў Нідэрляндаў і Польшчы кінулі дымавую шашку


Дык Схоф
Дык Схоф

Здарэньне адбылося ў горадзе Вагенінгем.

У кіраўнікоў урадаў Нідэрліндаў Дыка Схофа і Польшчы Дональда Туска кінулі дымавую шашку. Гэта адбылося ў час афіцыйнай цырымоніі з нагоды 80-годзьдзя вызваленьня Нідэрляндаў ад нямецкай акупацыі.

Абодва палітыкі ў гэты час выйшлі на сцэну. Калі прамаўляў Схоф, у бок палітыкаў кінулі дымавую шашку. Яна ўпала польскаму прэм’еру пад ногі.

У выніку прэм’ераў забрала з сцэны ахова. Інцыдэнт трапіў на відэа. Празь некалькі хвілінаў Схоф і Туск вярнуліся на сцэну, каб запаліць мэмарыяльны агонь.

NOS паведамляе, што ў час цырымоніі сярод гледачоў заўважылі прапалестынскіх пратэстоўцаў. Пяцярых зь іх арыштавалі за парушэньне грамадзкага парадку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG