Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі 5 крымскататарскім актывістам прысудзілі ад 15 да 19 гадоў турмы. Праваабаронцы лічаць прысуды палітычна матываванымі


Фігуранты справы «Хізб ут-Тахрыр». Сімферопаль, Крым, Украіна, 21 лютага 2022 году. Зьлева направа: Шабан Умераў, Раім Айвазаў, Рыза Ізетаў, Фарход Базараў, Рэмзі Бекіраў.
Фігуранты справы «Хізб ут-Тахрыр». Сімферопаль, Крым, Украіна, 21 лютага 2022 году. Зьлева направа: Шабан Умераў, Раім Айвазаў, Рыза Ізетаў, Фарход Базараў, Рэмзі Бекіраў.

Вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў пяцярым крымскататарскім актывістам — журналісту Рэмзі Бекіраву, праваабаронцу Рызе Ізетаву, Фарходу Базараву, Шабану Умераву і Раіму Айвазаву 15–19 гадоў зьняволеньня за нібыта ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі і падрыхтоўку да гвалтоўнага захопу ўлады.

Пра гэта піша «Крымская солидарность».

Усе асуджаныя праходзяць па справе «Хізб ут-Тахрыр», у рамках якой у анэксаваным Расеяй Крыме з 2014 году арыштавана больш за 70 чалавек.

«Хізб ут-Тахрыр» — арганізацыя, прызнаная ў Расеі тэрарыстычнай. У адрозьненьне ад большай часткі эўрапейскіх краін, у тым ліку Ўкраіны, у РФ яе дзейнасьць забароненая.

Паводле зьвестак праекту Крым.Рэалии, супрацоўнікі ФСБ, МУС Расеі і «Росгвардии» 27 сакавіка 2019 году правялі ў Крыме ператрусы ў дамах крымскататарскіх актывістаў, у тым ліку прадстаўнікоў грамадзкага аб’яднаньня «Крымская солидарность». Агулам сілавікі затрымалі 24 чалавек. Прадстаўнік АБСЭ па свабодзе СМІ Арлем Дэзір асудзіў арышт актывістаў і заклікаў неадкладна вызваліць іх зь СІЗА.

Адзін зь фігурантаў справы, Айвазаў, расказваў, што супрацоўнікі ФСБ катавалі яго пасьля затрыманьня: актывісту стралялі каля галавы, імітуючы расстрэл.

Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» лічыць іх перасьлед палітычна матываваным: у 2014 годзе крымскія татары выступалі супраць далучэньня да Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG