Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» скасавала рэйсы ў Казахстан «да стабілізацыі сытуацыі»


Беларуская дзяржаўная авіякампанія «Белавія» паведаміла пра адмену рэйсаў у аэрапорты Казахстану.

«У сувязі зь неспрыяльным становішчам у Рэспубліцы Казахстан, рашэньнем Дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь рэйсы ААТ „Авіякампанія Белавія“ ў аэрапорты Рэспублікі Казахстан адмяняюцца да стабілізацыі сытуацыі», — паведамляе тэлеграм-канал Minsk Airport.

Сёньня было паведамлена пра спыненьне працы аэрапорту Алматы і іншых казаскіх гарадоў. Пра спыненьне рэйсаў у Казахстан абвясьцілі іншыя авіякампаніі сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG