Як паведамляе Міжнароднае францускае радыё, выбух адбыўся ў разьмешчаным у цэнтры гораду мячэце Бібі-Фаціма. Мэдыкі паведамілі пра больш як 30 загінулых і дзясяткі параненых.
Прадстаўнік талібаў, прэс-сакратар МУС Афганістану заявіў, што супрацоўнікі службы бясьпекі прыбылі на месца выбуху, каб вывучыць яго абставіны і знайсьці арганізатараў.
Адзін сьведка, які пажадаў застацца неназваным, сказаў AFP, што чуў тры выбухі ў розных пунктах — у мячэце і побач зь ім. Агенцтва адзначае, што выбухі адбыліся праз тыдзень пасьля таго, як 8 кастрычніка тэрарыст-сьмяротнік падарваў бомбу ў шыіцкім мячэце ў правінцыі Кундуз на паўночным усходзе Афганістану. Тады, як паведамлялі СМІ, загінулі больш за 100 чалавек.