Паводле сайту газэты Mlada fronta Dnes, пакуль на першым месцы трымаецца апазыцыйная правая кааліцыя «Разам» — яна набрала 27, 7 % галасоў. У яе ўваходзяць правыя Грамадзянская дэмакратычная партыя, Хрысьціянскія дэмакраты і партыя «Традыцыя, адказнасьць, росквіт — 09».
На другім месцы цэнтрысцкі палітычны рух АNО («Акцыя незадаволеных грамадзян») з 27,1% галасоў.
Левалібэральная Пірацкая партыя Чэхіі, якая стварыла кааліцыю з цэнтрысцкім рухам «Старасты і незалежныя», атрымала 15,5% галасоў.
Пераадолець усталяваны законам бар’ер у 5% галасоў выбаршчыкаў і правесьці сваіх прадстаўнікоў у парлямэт змагла і партыя «Свабода і прамая дэмакратыя» (9,5%).
Чэская сацыял-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі не змаглі пераадолець 5-працэнтны бар’ер.
Кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі Яна Гамачэк, партнэр Бабіша па цяперашняй кіруючай кааліцыі, ужо заявіў пра сваю адстаўку.