Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сталінізму ня месца ў ХХІ стагодзьдзі!» Што казалі міністры, зацьвярджаючы новы пакет санкцыяў


Архіўнае фота: Міністры замежных спраў краін ЭЗ на сустрэчы ў Люксэмбургу, жнівень 2020
Архіўнае фота: Міністры замежных спраў краін ЭЗ на сустрэчы ў Люксэмбургу, жнівень 2020

На пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.

Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузеп Бурэль перад пачаткам пасяджэньня заявіў: «Сёньня мы зацьвердзім пакет новых санкцый, які ўяўляе сабой больш шырокі пакет, каля 86 чалавек і суб’ектаў гаспадараньня».

«Мы павінны падкруціць гайкі пасьля гэтай бяздушнай акцыі дзяржаўнага паветранага пірацтва», — сказаў журналістам міністар замежных спраў Аўстрыі Аляксандар Шаленбэрг. «Мы хочам ударыць па зьвязаным зь дзяржавай эканамічным сэктары, па адказных асобах, а не па людзях у Беларусі, якія і так пакутуюць».

Міністар замежных спраў Люксэмбургу Жан Асэльборн заявіў: «Мы павінны ясна паказаць, што сталінізму і дзяржаўнаму тэрору больш няма месца ў ХХІ стагодзьдзі».

«Сёньня мы пацьвердзілі і прынялі рашэньне, што ў дачыненьні да Беларусі будуць прынятыя галіновыя санкцыі, якія моцна адаб’юцца на беларускай эканоміцы, — заявіў перад пасяджэньнем міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас. — Мы хочам вызваленьня палітвязьняў, спыненьня гвалту ў дачыненьні да пратэстоўцаў і апазыцыі і ўсеагульнага дыялёгу, які прывядзе да свабодных і сумленных выбараў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG