Падзеі 3 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Парэшткі вядомага беларускага паэта, празаіка і мовазнаўца Зьмітрака Бядулі будзе ўрачыста перапахаваны 3 лістапада на Ўсходніх могілках Менску. Разьвітаньне зь пісьменьнікам адбудзецца ў філіяле музэю гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка». Як паведамляе БелТА, уваход для ахвочых будзе адкрыты з 11-й да 13-й гадзіны. Урачыстая цырымонія перапахаваньня пачнецца а 14-й гадзіне на Ўсходніх могілках (сэктар 26).
Дзень у гісторыі
1918 — Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.
1928 — Турэччына перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.
1961 — у Менску быў дэмантаваны помнік Ёсіфу Сталіну на цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. За два дні да гэтага, паводле рашэньня ХХII зьезду КПСС, у Маскве цела Сталіна вынесьлі з маўзалею.
1970 — марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.
1972 — адкрыцьцё ў Менску помніку Якубу Коласу да 90-годзьдзя пісьменьніка.
1992 — Біл Клінтан быў абраны прэзыдэнтам ЗША.
2009 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт уступіў у сілу.
У гэты дзень нарадзіліся
1801 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар
1845 — Зыгмунт Глёгэр, археоляг, этнограф і гісторык
1880 — Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледнік беларускай літаратуры, гісторык і перакладнік
1882 — Якуб Колас, грамадзкі дзеяч, перакладчык, пэдагог, адзін з заснавальнікаў сучаснае беларускае літаратуры.
1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг
1893 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч. З 1957 году жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».
1914 — Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права
1926 — Валдас Адамкус, прэзыдэнт Літвы (1998-2003 і 2004-2009)
У памяці
1937 — Максім Бурсевіч, дзеяч «Грамады» (расстраляны НКУС)
1937 — Павал Валошын, дзеяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі (расстраляны НКУС)
1941 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст.
1954 — Анры Матыс, францускі мастак і скульптар
1983 — Антон Мартас, арцыбіскуп, гісторык Праваслаўнай царквы