Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Салігорску пакараў арыштам праваабаронцу, аднаго з арганізатараў рабочых пратэстаў пачатку 1990-х 


Пратэсты ў Салігорску
Пратэсты ў Салігорску

Салігорскага праваабаронцу Леаніда Мархотку асудзілі на 10 содняў адміністрацыйнага арышту.

26 жніўня ён ўжо быў пакараны. Людзі ў цывільным чакалі яго на вуліцы, схапілі, пасадзілі ў аўтамабіль і зьвезьлі ў невядомым кірунку. Затым склалі пратакол за нібыта парушэньне парадку правядзеньня мітынгу (арт. 23.34 ч. 1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях). Суд прысудзіў 675 рублёў штрафу.

Праз два дні яго зноў судзілі і пакаралі 10-дзённым адміністрацыйным арыштам за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Леанід Мархотка, выпускнік Салігорскага горна-хімічнага тэхнікуму, стаяў ля вытокаў незалежнага прафсаюзу гарнякоў Беларусі. Быў адным з арганізатараў пешага маршу шахтароў на Менск у сакавіку 1992-га.

Цяпер займаецца праваабарончай дзейнасьцю, супрацоўнічае зь Беларускім Хэльсынскім камітэтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG