Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд разглядае скаргу на арышт падазраванай у справе Шарамета. Жывая відэатрансьляцыя


Юлія Кузьменка.
Юлія Кузьменка.

Апэляцыйны суд Кіева разглядае скаргу на арышт лекаркі Юліі Кузьменкі, якая падазраецца ў забойстве журналіста Паўла Шарамета. Украінская Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю з залі суду.

Паседжаньне суду павінна была адбыцца 20 сьнежня, але было перанесенае з прычыны адсутнасьці прадстаўнікоў пракуратуры. Пасьля гэтага ў судзе адбыліся сутычкі.

Журналіст «Украінскай праўды» Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 году ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева.

12 сьнежня міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў заявіў, што паліцыя затрымала падазраваных у дачыненьні да забойства Шарамета.

Пасьля намесьнік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі, начальнік крымінальнай паліцыі Яўген Коваль назваў сярод падазраваных сяржанта сіл спэцыяльных апэрацый Андрэя Антоненку, ваенную доктарку Яну Дугар, валанцёрку Юлію Кузьменку і вэтэранаў узброенага канфлікту на Данбасе Іну і Ўладзіслава Грышчанкаў.

Суд арыштаваў Андрэя Антоненку на два месяцы — да 8 лютага 2020 году. Аналягічная мера стрыманьня была абрана і для Юліі Кузьменкі. Паводле зьвестак Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, муж і жонка Грышчанкі падазраюцца ў іншых справах, але ўяўляюць «апэратыўны інтарэс для расьсьледаваньня справы Шарамета».

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG