Вайсковая частка ў Калодзішчах пад Менскам, дзе служыць спэцназ, абвясьціла тэндэр на закуп электрасамакатаў.
Пачатковы кошт аўкцыёну 27 540 рублёў. Усяго хочуць закупіць 24 самакаты, то бок 1147 рублёў за адзін самакат.
Самакаты атрымаюць пераможцы армейскіх спаборніцтваў, якія будуць праходзіць у Беларусі, сказаў Tut.by прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімер Макараў.
«У іншых краінах пераможцам матацыклы ўручаюць, гэта нармалёвая практыка», — сказаў Макараў.