Друкаваць
Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
У расейскім Кемераве пахавалі першых ахвяраў пажару ў забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня». Афіцыйна паведамляецца пра 64 загінулых, больш за 40 зь іх — дзеці. Як пазьбегнуць падобных трагедый і што дзеля гэтага робіцца ў Беларусі, у інтэрвію Свабодзе распавёў першы ў гісторыі незалежнай Беларусі міністар па надзвычайных сытуацыях, генэрал-лейтэнант у адстаўцы Валеры Астапаў.
No media source currently available
Да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «Зона Свабоды» прапануе вялікае інтэрвію з восьмай прэзыдэнткай БНР. Івонка Сурвіла тлумачыць, чаму беларусы пакуль не сасьпелі да жанчыны кіраўніцы дзяржавы, у чым хібы патрыярхальнага грамадзтва, а таксама ў якіх выпадках ёй даводзілася гневацца ў дыскусіях з палітыкамі-мужчынамі.
Тыдні ў намётах на вуліцы, бязь лекаў і амаль задарма. Як праходзіць мабілізацыя ў Беларусі і чаму ад яе вызваляюць дэпутатаў парлямэнту, настаўнікаў і жывёлаводаў.
Абвінавачаны Юры Іваноў катэгарычна адмаўляе сваю датычнасьць да забойства Сьвятланы Паддубскай, якое адбылося больш за 9 гадоў таму.
Яшчэ ў час, калі Бэрлінскі міжнародны кінафэстываль грымеў прэм’ерамі новых фільмаў Уэса Андэрсана, Кім Кі Дука і Стывэна Содэрбэрга, у Менску таксама паказалі навінку. 16 лютага ў кінатэатры «Масква» «Беларусьфільм» прадставіў сваю сьвежую карціну «Не гульня», прысьвечаную стагодзьдзю ўзброеных сіл Беларусі.
Аляксандар Жук і Іна Абмётка трапілі 25 сакавіка ў камэры апэратараў падчас канцэрту каля Опэрнага тэатру. «У момант, калі пацалаваліся: пацалаваліся і пацалаваліся, ну сфоткалі і сфоткалі», — Аляксандар кажа, што яны нават не ўяўлялі, наколькі папулярным стане іх фатаздымак.
У Менску ў Бізнэс-саюзе прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага 29 сакавіка адбыўся сход уладальнікаў прыватных міжгародніх маршрутак «нерэгулярных зносін». Яны стварылі працоўную групу, якая павінна прадставіць ва ўрад прапановы вырашэньня пытаньняў «нерэгулярных» перавозак.
Якія маштабы і формы мае хатні гвалт у Беларусі? Як функцыянуе прытулак для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту? Расказваюць кіраўніца прытулку грамадзкага абʼяднаньня «Радаслава» Вольга Гарбунова, сябра нацыянальнай рады па гендэрнай палітыцы, кіраўніца аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка і генэральная сакратарка «Беларускай асацыяцыі маладых хрысьціянскіх жанчын» Вольга Янчук.
Чары Анамурадаў — вязень постсавецкіх аўтакратый. У ашгабадзкай турме ледзь не памёр ад зьдзекаў і катаваньняў, у менскай падхапіў сухоты і цудам пазьбег выкраданьня расейскімі спэцслужбамі. Цяпер жыве ў Швэцыі. Радыё Свабода наведалася да дысыдэнта, журналіста, прадпрымальніка.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер. Ён тлумачыць, чаму ня бачыць нічога апазыцыйнага ў сьвяткаваньні стагоддзя БНР, заяўляе, што ідэя нацыянальнай дзяржавы даўно памерла, і называе тры фундамэнтальныя каштоўнасьці сваёй кампаніі.