Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы амбасадар ЗША ў Расеі крытыкуе Трампа за размову з Пуціным


Былы амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол скрытыкаваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа за тэлефонную размову з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, якая адбылася пазаўчора.

У інтэрвію тэлеканалу MCNBC Макфол заявіў, што тэлефонны званок Трампа і Пуціна не адпавядае амэрыканскім нацыянальным інтарэсам. Акрамя таго, былы амбасадар зьдзіўлены тым, што дарадцы Трампа наогул дазволілі яму зьдзейсьніць гэты званок.

Апроч іншага, Макфол раскрытыкаваў кіраўніка Белага дому за тое, што той падзякаваў Пуціну за яго станоўчыя ацэнкі тэмпаў росту амэрыканскай эканомікі.

Пра тое, што прэзыдэнты Расеі і ЗША перагаварылі па тэлефоне, стала вядома 15 сьнежня, пасьля штогадовай прэс-канфэрэнцыі Пуціна.

У прэс-службе Крамля паведамілі, што Пуцін і Трамп абмеркавалі пытаньні двухбаковых адносін, асабліва закрануўшы паўночнакарэйскую ядзерную праблему.

Згодна з інфармацыяй Белага дому, Трамп падзякаваў Пуціну за тое, што той падчас сваёй прэс-канфэрэнцыі адзначыў эканамічныя посьпехі Злучаных Штатаў, дасягнутыя за апошні год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG