Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ізалюе сябе надоўга — былы амбасадар ЗША


Майкл Макфол
Майкл Макфол

Расія ізалюе сябе ад астатняга сьвету на гады, а можа, і на дзесяцігодзьдзі. Дзеяньні Расеі ў Крыме наносяць велізарную шкоду адносінам Масквы і Вашынгтона.

З такой заявай выступіў былы амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол у інтэрвію «Голасу Амэрыкі».

«Гэтая анэксія ізалюе Расею ад астатняга сьвету на гады, а можа, і на дзесяцігодзьдзі. Нават Кітай не падтрымлівае Расею ў гэтым дзеяньні. Ніхто ня лічыць яго легітымным».

Паводле спадара Макфола, расейская эканоміка страціць мільярды даляраў, калі ня больш, і пацярпяць некаторыя з найлепшых расійскіх кампаніяў:

«Калі яны хочуць, каб Расея была вялікай дзяржавай, гэта можа адбыцца ня шляхам анэксіі тэрыторыі, але праз эканамічны росквіт. Як чалавеку, якому не абыякавая Расея, мне гэта здаецца вельмі недальнабачным падыходам, які не грунтуецца на рацыянальным стратэгічным мысьленьні».

Майкл Макфол пакінуў пасаду амбасадара ЗША ў Маскве за дзень да расейскага ўварваньня ў Крым.

Цалкам ягонае інтэрвію можна пачытаць на сайце расейскай служба «Голаса Амэрыкі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG