Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады фронт» узначаліць былы палітвязень Яўген Васьковіч


Апошнія два гады моладзевай арганізацыяй кіраваў Сойм. Васьковіча ў Фэйсбуку павіншаваў былы старшыня МФ Зьміцер Дашкевіч.

Яўген Васьковіч, актывіст партыі БХД з Бабруйску. Быў арыштаваны 17 студзеня 2011 году і асуджаны на 7 год зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў і ў пашкоджаньні маёмасьці. Адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі, ня раз аказваўся ў карцэры.

На 3 гады трапіў у магілёўскую турму, потым зноў у магілёўскую калёнію. Быў вызвалены 22 жніўня 2015 году паводле ўказу аб памілаваньні, сам прашэньня не падпісаў.

Яўген Васьковіч: Я пяць разоў нарадзіўся за кратамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG