Як заявіў намесьнік міністра працы Андрэй Пудаў, назапашвальнай пэнсіі няма ў праектах трохгадовага бюджэту, якія Міністэрства фінансаў прадставіў ва ўрад. У той жа час, ён падкрэсьліў, што няма і канчатковага рашэньня аб замарожваньні назапашвальнай часткі пэнсіі.
Пра гэта ж заявіла прэс-сакратарка кіраўніка расейскага ўраду Натальля Цімакова, падкрэсьліўшы, што мараторый абмяркоўваўся, як адна з прапаноў Міністэрства фінансаў па праекце бюджэту.
Вясной 2016 году СМІ паведамлялі, што Міністэрства эканамічнага разьвіцьця закладвае ў прагноз да 2019 году замарожваньне заробкаў бюджэтнікаў і накапляльных пэнсій.
Упершыню адлічэньні працуючых расейцаў на назапашвальную частку пэнсіі былі накіраваны на бягучыя выплаты пэнсіянерам у 2014 годзе. Затым замарозка назапашвальнай часткі пэнсіі была прадоўжана на 2015 і 2016 гады. Паводле ацэнак Міністэрства фінансаў Расеі, у 2016 годзе замарожваньне назапашвальных узносаў зэканоміла бюджэту 344 мільярды рублёў.