Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў арганізаваць візыт Дзьмітрыя Мядзведзева, але прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст 14 кастрычніка заявіў аб немагчымасьці такога візыту.
Масква і Вашынгтон на ўзроўні прадстаўнікоў абаронных ведамстваў вядуць перамовы, каб пазьбегнуць непрадбачаных сутыкненьняў паміж расейскімі і амэрыканскімі вайскоўцамі, якія вядуць асобныя кампаніі ў небе Сырыі. Але Вашынгтон адхіліў ўсе размовы аб шырокай каардынацыі дзеяньняў да таго часу, пакуль Расея падтрымлівае рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.
«Няма ніякіх зьменаў у нашай пазыцыі: грамадзянская вайна ў Сырыі ня можа быць завершаная ваенным чынам. Патрэбная барацьба супраць „Ісламскай дзяржавы“, і калі расейцы здольныя на гэта, то да такой дыскусіі мы імкнемся», — адзначыў прадстаўнік Держдэпаратмэнту ЗША Джон Кірбі.
Прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў, атрымаўшы рэакцыю Вашынгтона, выказаў «шкадаваньне», што ЗША, паводле яго слоў, «адмовіліся пачаць дыялёг».