Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 верасьня: Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты, дэлегацыя ПАРЭ, пікет Статкевіча, прэзэнтацыя беларускамоўнай гішпанскай паэткі


Толькі мая Беларусь. Беларускае золата, Любча.
Толькі мая Беларусь. Беларускае золата, Любча.

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

Цэнтральная выбарчая камісія мае зарэгістраваць кандыдатаў у прэзыдэнты. Паводле ЦВК, патрэбныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў вабарцаў здалі Сяргей Гайдукевіч, Тацяна Караткевіч, Аляксандар Лукашэнка і Мікалай Улаховіч

Беларусь наведвае дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Яе ўзначальвае армянскі дэпутат Арпінэ Хаванісян. Мэта візыту — ацэнка перадвыбарнай кампаніі і палітычнага клімату напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 11 кастрычніка.

З 12.00 да 14.00 у офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (вул. В. Харужай, 22-1701) пройдзе круглы стол на тэму «Выбарчая кампанія-2015: ацэнкі і высновы». Удзельнічаюць лідэры і прадстаўнікі БХД, Руху Някляева, аргкамітэту БСДП (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча, БСДГ Ірыны Вештард, АГП, аргкамітэту партыі працоўных Аляксандра Бухвостава.

Тамсама, у Цэнтральным офісе АГП а 18-й гадзіне пройдзе традыцыйная нефармальная сустрэча членаў партыі прыхільнікаў «Гарбата-кава-АГП». Тэма сустрэчы — Эканамічны цуд РБ і яго наступствы. На ўсе пытаньні па гэтай тэме адкажа прафэсар Станіслаў Багданкевіч.

Тымчасам а 18-й гадзіне каля ГУМу ў Менску пройдзе пікет «За сумленныя свабодныя выбары», у якім прымаюць удзел Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Павел Севярынец.

У кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзэнтацыя іспанскай паэткі Анхелы Эспіносы Руіс, якая напісала па-беларуску зборнік паэзіі «Раяль ля мора». У прэзэнтацыі празь відэамост возьме ўдзел аўтарка, а таксама Міхась Баярын і рэдактар кнігі Кірыла Камароўскі. Пачатак а 19-й гадзіне.

У ГІСТОРЫІ

1894 — у Лёндане аштрафаваны першы кіроўца аўто за язду ў п’яным выглядзе — таксіст Джордж Сміт. Штраф склаў 1 фунт стэрлінгаў.

1919 — падпісаньне Сэн-Жэрмэнскай мірнай дамовы паміж краінамі Антанты і новастворанай рэспублікай Аўстрыяй, дамова зафіксавала падзел Аўстра-Вугорскай імпэрыі.

1972 — Генрых Бёль атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

1990 — пачалася ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

1996 — ААН зацьвярджае Дамову аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1809 — Аляксандар Рыпінскі, беларускі паэт.

1893 — Аляксандар Ляўданскі, беларускі гісторык і археоляг. Арганізатар першых навукова-археалягічных экспэдыцый у БССР. Арыштаваны 19 траўня 1937, расстраляны НКВД. Рэабілітаваны ў 1958.

1897 — Жорж Батай, францускі філёзаф і пісьменьнік.

1903 — Іван Клімаў, партыйны і дзяржаўны дзяяч БССР. Адзін з арганізатараў дэпартацыі ў Сібір у 1939 годзе тысячаў віленскіх інтэлігентаў.

1923 — Мікола Бірыла, беларускі мовазнаўца, акадэмік. Асноўныя навуковыя працы датычылі беларускай дыялекталёгіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы і культуры мовы.

1929 — Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.

1931 — Рэнальд Кныш, беларускі трэнэр па спартыўнай гімнастыцы. Сярод выхаванцаў — алімпійскія чэмпіёнкі Вольга Корбут, Алена Валчэцкая.

1977 — Віктар Ганчарэнка, беларускі футбаліст і трэнэр па футболе.

У гэты дзень памерлі

1916 — Аляксандар Ельскі, беларускі пісьменьнік, гісторык, этнограф, краязнавец

ЦЫТАТА

Усе людзі браты, нават калі яны ворагі.

Генрых Бёль

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG