Пакуль я думаю, як зьвесьці канцы з канцамі, чым у наступным месяцы заплаціць за кватэру чужой цёці і ў каго пазычыць, каб раздаць даўгі, некаторым дык і зусім салодка жыць зрабілася...
Сябар працуе ў раёнцы. Тэлефануе раніцай і расказвае навіны, пра якія ў газэце не напішаш, але падзяліцца хочацца. Кажа: а ў нас ужо пачалі заробак грэчкай і згушчонкай выдаваць, а не грашыма, а ў крамах людзі увогуле не купляюць нічога, бо няма тых грошай. Думаю сабе: ну, а ў наступным месяцы мо чым іншым выдадуць – навошта тады увогуле ў краму хадзіць.
Я сабе рэдка магу дазволіць згушчонку...
Ірына Бельская
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.
Вінсэнт ван Гог, «Бульбаеды» (1885).