Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе віталі парлямэнцкія выбары ва Ўкраіне


Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ерн Ягланд вітаў правядзеньне ва Ўкраіне 26 кастрычніка парлямэнцкіх выбараў. «Хоць канчатковыя вынікі яшчэ невядомыя, сёньняшнія выбары былі выразным выказваньнем імкненьня ўкраінскага народу да міру, дэмакратыі і адзінства краіны», — адзначыў Ягланд. «Я вітаю цьвёрдую прыхільнасьць прэзыдэнта Парашэнкі і прэм’ер-міністра Яцанюка да дэмакратычных рэформаў, ухваленую большасьцю выбарцаў», — дадаў генэральны сакратар Рады Эўропы. Старшыня камітэта Эўрапарлямэнту па замежных справах Эльмар Брок заявіў, што вынік выбараў ва Ўкраіне мае вялікае значэньне для ўкраінскай дэмакратыі і станаўленьня прававой дзяржавы.

"Выбары дазволяць правесьці працэс трансфармацыі, неабходны для таго, каб зрабіць Украіну сучаснай і пасьпяховай краінай. Думаю, цяпер у парлямэнце для гэтага ёсьць гарантаваная большасьць. Гаворка ідзе аб партыях, якія падтрымліваюць праэўрапейскія працэсы«,— заявіў Брок.

«Вырашальную ролю гуляе той факт, што большасьць атрымалі дэмакратычныя партыі. Вынікі выбараў — гэта адмова ад лева- і праварадыкальных партый, гэта выбар на карысьць праэўрапейскіх сіл, на карысьць дэмакратыі. Гэта пакладзе канец размовам пра фашызм ва Ўкраіне, паколькі гэтыя партыі не гуляюць ніякай ролі. Я думаю, што гэта грандыёзная перамога дэмакратыі», — заявіў Брок, якога цытуе УНІАН

Барыс Нямцоў
Барыс Нямцоў

Раней лідэр расейскай апазыцыі Барыс Нямцоў таксама павіншаваў украінцаў з эўрапейскім выбарам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG