Такое рашэньне ён патлумачыў вынікамі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты:
«Мы зьбіраліся назіраць на ўчастках, дзе балятаваліся, напрыклад, Тацяна Севярынец, Алесь Стральцоў, Дзяніс Садоўскі, Марына Хоміч, Тацяна Караткевіч ды некаторыя іншыя нашы кандыдаты. Усе яны падчас гэтай выбарчай кампаніі паказалі сябе здольнымі лідэрамі, сур’ёзнымі супернікамі для праўладных кандыдатаў. Аднак выбарчыя камісіі адмовілі ім у рэгістрацыі. Таму мы вымушаныя перанесьці наша назіраньне на іншыя акругі. Але ад галоўнай сваёй задачы мы не адмаўляемся — як і абяцалі раней, ахопім суцэльным назіраньнем 750 участкаў», — сказаў Ігар Лялькоў.
Ён назваў такія лічбы: з 218 патэнцыйных кандыдатаў ад кампаніі «Права выбару» зарэгістравалі толькі кожнага другога — 109.
У кампанію «Права выбару» ўваходзяць сем суб’ектаў: партыі — БНФ, БСДП (Грамада), «Зялёныя», аргкамітэты дзеля стварэньня партыяў БХД, Свабоды і прагрэсу, а таксама рух «За свабоду» і грамадзянская кампанія «Гавары праўду».