Проста ў аэрапорце Хадаркоўскаму далі шэнгенскую візу на год, выдадзеную паводле запрашэньня нямецкіх уладаў. Раней канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель вітала ягонае вызваленьне.
Прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні Хадаркоўскага 20 сьнежня. Пра тое, што Хадаркоўскі папрасіў аб памілаваньні, Уладзімір Пуцін паведаміў пасля сваёй прэс-канферэнцыі 19 снежня. Пуцін сказаў, што бізнэсмэн «спасылаецца на абставіны гуманітарнага характару, у яго хворая маці».
Маці Хадаркоўскага, якая доўга знаходзілася на лячэньні ў Бэрліне, 11 сьнежня была выпісаная з бальніцы і адляцела ў Маскву. Паводле нямецкай прэсы, у суботу яна мае зноў прыляцець у Бэрлін.
У Нямеччыне Хадаркоўскі абнародаваў заяву, у якой піша, што ў сваім прашэньні аб памілаваньні не прызнаваў сваёй віны, і што думае пра тых, хто дагэтуль застаецца ў турме. Хадаркоўскі падзякаваў ўсім, хто патрабаваў яго вызваленьня і аказваў падтрымку несправядліва асуджаным і перасьледаваным. Асобна ён падзякаваў Гансу-Дытрыху Геншэру.