Пра гэта піша газэта Corriere della Sera.
«Што тычыцца сытуацыі з судовымі працэсамі, то мае адвакаты кажуць, што мяне чакае змрочная будучыня — сказаў Бэрлюсконі — Я згнію ў турме. І, як сьведчыць справа Цімашэнкі , пасьля шматлікіх маніфэстацыяў і нават паўстаньня супраць яе турэмнага зьняволеньня ўсё сьціхла». Параўнаньне з былым прэм’ерам Украіны было падказанае былому кіраўніку італьянскага ўраду ягоным расейскім сябрам: «Пуцін мяне папярэдзіў , што мяне прымусяць за ўсё заплаціць. Ён мне сказаў , што мяне вымусяць скончыць гэтак жа, як Цімашэнка,» — сказаў Бэрлюсконі.
У чэрвені сёлета суд Мілану асудзіў Сыльвіё Бэрлюсконі да сямі гадоў пазбаўленьня волі за сэксуальную сувязь зь непаўнагадовай. Былы прэм’ер таксама быў пажыцьцёва пазбаўлены права займаць дзяржаўныя пасады.
У кастрычніку 2012 года суд прыгаварыў Бэрлюсконі да чатырох гадоў турмы за махінацыі з падаткамі. Пазьней тэрмін палітыку скарацілі да аднаго года па законе аб амністыі, але ў траўні сёлета апэляцыйны суд пакінуў у сіле першапачатковы прысуд.
У сакавіку 2013 году Бэрлюсконі прысудзілі яшчэ да аднаго году турмы па справе аб няўдалым набыцьці ў 2005 годзе італьянскай страхавой групай Unipol банку BNL.
Усе гэтыя прысуды абскарджваюцца і пакуль не ўступілі ў сілу.