Тэрмін падачы прапаноў, заўваг па праекце будаўніцтва Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку скончыўся 16 красавіка а 15-й гадзіне. І літаральна праз суткі, на наступны дзень, былі заплянаваныя грамадзкія слуханьні. Але людзі, якія прыйшлі на слуханьні, нават ня ведалі, што яны абмяркоўваюць. Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Пашкевіч прысутнічаў на сустрэчы:
«Фактычна сустрэча была падзелена на дзьве часткі: першая — усе гэтыя перавагі праекту, пра якія апавядалі і архітэктар праекту, і эканамісты, і эколягі з боку адміністрацыі. Яны нахвальвалі, падкрэсьлівалі розныя плюсы. Такая „прома-сустрэча“ меркавалася з афіцыйнага боку».
Зь іншага боку, былі прадстаўнікі вакольных вёсак і лецішчаў, якія задавалі пытаньні што да працэдуры грамадзкага абмеркаваньня: як яна была праведзена, чаму не было загадзя паведамлена, што ў прынцыпе гэта працэдура будзе праходзіць. Таму што людзі ня ведалі пра мажлівасьць удзелу ў той камісіі, якая праводзіць гэтыя слуханьні. Сёньня вакол гэтага пункту хвілін 40 ішла добрая сварка паміж дачнікамі і прадстаўнікамі Парку і раёну«.
Адзін з прадстаўнікоў дачнага таварыства «Сокал» Віктар Іваноў падчас сустрэчы падаў заяву непасрэдна з трыбуны старшыню Смалявіцкага райвыканкаму спадару Загорцаву, каб яго ўключылі ў склад камісіі. Бо літаральна ў аўторак прадстаўнікі 8 дачных таварыстваў спрабавалі перадаць арганізатарам слуханьняў прапановы і заўвагі на чатырох аркушах, пад якімі падпісаліся 463 чалавекі. Гэтыя прапановы не ўлічылі.
Актывістка, сябра дачнага таварыства «Граніт» Аксана Зелянеўская, вынікамі сёньняшняй сустрэчы не задаволеная:
«Гэта была фармальнасьць, якую проста хацелі выканаць. Мы нават не валодалі інфармацыяй — а што мы абмяркоўваем? Калі б хаця б у інтэрнэце за некалькі дзён была разьмешчана тая інфармацыя, якая была прадэманстраваная на прэзэнтацыі, з усімі камунікацыямі, разьвязкамі транспарту, то людзі тады задавалі б талковыя, добрыя тэхнічныя пытаньні, яны былі б падрыхтаваная. А так — гэта чыста эмацыйная сустрэча. На добры толк, неабходна падоўжыць слуханьні. Будзем зь юрыстамі абмяркоўваць, як гэта зрабіць».
Актывісты кампаніі «Гавары праўду» патрабуюць стварыць грамадзкую раду пры адміністрацыі Кітайска-беларускага парку.
Грамадзкае аб’яднаньне «Экадом» абвесьціла аб правядзеньнi грамадзкай экалягiчнай экспэртызы праектнай дакумэнтацыi горадабудаўнiчага праекту «Генэральны плян Кiтайска-беларускага iндустрыяльнага парку». Экспэртызу «Экадом» абяцае правесьці да 4 траўня 2013 году.

Гэта была фармальнасьць, якую проста хацелі выканаць