Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўправе БНФ уручаць прэміі імя Навумавай


Сьвятлана Навумава
Сьвятлана Навумава

Прэміі імя Сьвятланы Навумавай найлепшаму аналітыку, журналісту і маладому палітыку уручаць на ўправе БНФ (Чарнышэўскага, 3а) а 17-й гадзіне.

Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.

Сустаршыні аргкамітэту — прафэсар Уладзімер Дунаеў і лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.

Абраць пераможцаў можна было шляхам электроннага галасаваньня на сайце кампаніі «Гавары праўду». Галасаваньне адбывалася ў трох намінацыях: палітычная аналітыка, палітычная журналістыка і «Надзея: найлепшы малады палітык году». Намінавалі кандыдатаў дэмакратычныя няўрадавыя арганізацыі, палітычныя партыі, мэдыі й дэмактывісты.

За прэмію ў галіне палітычнай журналістыкі змагаецца і аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.

Сьвятлана Навумава — палітоляг, доўгі час ачольвала Дэпартамэнт палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, была аўтарам першага падручніка па паліталёгіі для сярэдніх школаў.

У 2012 годзе ляўрэатамі прэміі былі:

У намінацыі «Палітычная журналістыка» — намесьніца галоўнага рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.

У намінацыі «Палітычная аналітыка» — каардынатарка праекту «Беларускі штогоднік» Валерыя Касьцюгова.

У намінацыі «Надзея — найлепшы малады палітык» — сустаршыня «Маладога Фронту» Наста Палажанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG