Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАТЭСТАНЦКАЯ СУПОЛКА СУДЗІЦЦА З КАМІТЭТАМ У СПРАВАХ РЭЛІГІЯЎ І НАЦЫЯНАЛЬНАСЬЦЯЎ


Ягор Маёрчык, Менск

Некалькі тыдняў таму Камітэт у справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў забараніў спадару Бруху праводзіць набажэнствы на тэрыторыі Беларусі. Пасьля гэтага міліцыя пачала перасьлед сьвятара. Сам ён лічыць, што беларускія ўлады помсьцяць яму за выступы ў недзяржаўных газэтах.

"Калі я пабачыў супрацьзаконныя дзеяньні чыноўнікаў, — гаворыць Вэніямін Брух, — то пачаў казаць пра гэта. Такія дзеяньні ім вельмі не спадабаліся".

Пастар Царквы Ісуса Хрыста сумняецца, што Цэнтральны раённы суд Менску вырашыць справу на ягоную карысьць. Ён абвінавачвае ўлады наогул у перадузятым стаўленьні да пратэстантаў. "Нашая справа — гэта агульны ідэалягічны фон, калі адной канфэсіі ўсе дзьверы адчыненыя, а для іншых зачыняюць усё, што можна зачыніць", — заявіў Вэніямін Брух у інтэрвью карэспандэнту Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG