Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» хоча адмовіцца ад транзыту газу цераз Украіну


Гэта адбудзецца пасьля таго, як будуць напоўніцу выкарыстоўвацца іншыя газатранспартныя праекты Газпрому — «Паўднёвы» і «Паўночны паток».

Рашэньне прымаецца й з улікам таго, што ва ўласнасьці кампаніі ёсьць транспартныя магутнасьці ў Беларусі і Чорным моры, паведаміў афіцыйны прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў.

Кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў 22 лютага, што падчас анамальна халоднага надвор’я ў студзені Ўкраіна незаконна затрымлівала на сваёй тэрыторыі 40 мільёнаў кубамэтраў транзытнага газу.

«Нафтагаз Украіны», у сваю чаргу, выпусьціў прэс-рэліз, у якім заяўляе, што з пачатку 2012 году Ўкраіна не адбірала ніводнага кубамэтру прыроднага газу з транзытных аб’ёмаў, якія транспартаваліся «Газпромам» у краіны Эўропы. «Нафтагаз» адзначае, што ў адпаведнасьці зь дзейным кантрактам не фіксуецца аб’ём спажываньня газу краінай у суткі, а вызначаюцца толькі штоквартальныя аб’ёмы паставак, паведамляе «Інтэрфакс».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG