Сыстэматызаваная інфармацыя паказвае, у якіх умовах захоўваюцца ядзерныя кампанэнты ў 176 краінах сьвету. Беларусь у сьпісе суседнічае зь дзяржавамі, якія становяць патэнцыйную ядзерную пагрозу для ўсяго сьвету.
Пры складаньні індэксу найперш улічваліся такія фактары, як аб’ём ядзерных матэрыялаў, ступень іх абароненасьці, месца, дзе яны захоўваюцца, аналіз палітычнай сытуацыі ў дзяржаве, узровень карупцыі і г.д. Такім чынам, дасьледаваныя краіны падзеленыя на адносна бясьпечныя і тыя, якія становяць уяўную ці рэальную пагрозу.
Найперш, выдзеленыя 32 дзяржавы, якія валодаюць сама меней 1 кіляграмам ядзерных матэрыялаў і на 100% гатовыя да стварэньня зброі. Яшчэ блізу паўтары сотні ня маюць такіх матэрыялаў увогуле альбо маюць у мінімальнай колькасьці, аднак могуць быць выкарыстаныя як пляцоўкі для незаконнай дзейнасьці або ў якасьці перавалачных пунктаў.
Аўтары канстатуюць: з гледзішча бясьпекі не выклікаюць трывогі такія краіны, як Аўстралія, Аўстрыя, Вугоршчына, Чэхія, Швайцарыя. ЗША, дзе «Ініцыятыва на скарачэньне ядзернай пагрозы» мае сядзібу, разам з Бэльгіяй займае 13 радок. Беларусь з Аргентынай і Італіяй якраз пасярэдзіне сьпісу — на 16 месцы. Расея, дзе захоўваецца больш за 500 тон ядзерных матэрыялаў, — 24-я. Унізе рэйтынгу — краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй ці намагаюцца стварыць перадумовы для ўзбагачэньня ўрану: Індыя, Кітай, Пакістан, Іран, Віетнам. Завяршае сьпіс з 32 краінаў Паўночная Карэя, якая міжнароднай супольнасьцю даўно аднесеная да «восі зла».
Між тым экспэрты не сумняюцца, што намер кіраўніцтва Беларусі будаваць у Астраўцы на Гарадзеншчыне першую атамную электрастанцыю неўзабаве можа істотна пагоршыць пазыцыі краіны. Каардынатар ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства» Мікола Ўласевіч перакананы: Расея, якая ўзялася фінансаваць будоўлю, перасьледуе якраз ваенна-палітычныя мэты:
«Праект АЭС — гэта чыстай вады расейскі праект. Атамная станцыя, перш за ўсё, патрэбная Расеі, а таксама той кучцы жулікаў і авантурыстаў ад палітыкі, навукі і эканомікі ў Беларусі, якія вырашаюць нейкія свае шкурныя інтарэсы. Я кажу пра тое, што гэта ваенна-палітычны праект, ніякага эканамічнага складніка тут абсалютна няма і пад гэтым праектам хаваюцца нейкія вельмі далёка ідучыя пляны. Я ня буду расшыфроўваць і глыбока залазіць у гэтую багну, бо магу выклікаць на сябе вельмі сур’ёзныя праблемы, але яшчэ раз паўтараю: папросту купка жулікаў і авантурыстаў вырашыла рэалізаваць карысьлівыя мэты. Кожны ад гэтага праекту хоча ўрваць сваё. І я лічу, што гэта поўная, сьмяротная пагроза, якая навісла над сувэрэнітэтам і незалежнасьцю нашай дзяржавы. І журналісты павінны пра гэта гаварыць».
Афіцыйны Менск хавае інфармацыю, у якім аб’ёме ў краіне захоўваюцца ядзерныя матэрыялы. А тое, што ў Беларусі яны ёсьць, пацьвярджаюць самі навукоўцы. Летась у жніўні генэральны дырэктар Інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» Вячаслаў Куўшынаў заявіў, што Беларусь вывезла ў Расею толькі 10% ад запасаў высокаўзбагачанага ўрану для выпрацоўкі зь яго нізкаўзбагачанага ядзернага паліва, зь якім інстытут праводзіць навуковыя працы. І гэта пры тым, што яшчэ ў 2010-м, падчас палітычнай «адлігі» ў адносінах з Захадам, Аляксандар Лукашэнка паабяцаў вывезьці з краіны ўвесь высокаўзбагачаны ўран да 2012 году.
Адначасна беларускі бок адмовіўся ад прапановы Злучаных Штатаў, якія ў сьнежні 2010 году выступілі з ідэяй узаемавыгаднай зьдзелкі — ядзерны рэактар для Беларусі на нізкаўзбагачаным уране ўзамен на адмову ад запасаў высокаўзбагачанага ўрану, які можа выкарыстоўвацца для вырабу ядзернай зброі. Паводле ацэнак амэрыканскага Інстытуту міжнародных дасьледаваньняў, Беларусь мае 170 кіляграмаў высокаўзбагачанага ўрану. Іншыя крыніцы называюць аб’ёмы значна меншыя — ёсьць зьвесткі пра 40 кіляграмаў ядзерных матэрыялаў.
Напярэдадні Філіп Гордан, дарадца дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан, чарговым разам пацьвердзіў пазыцыю Вашынгтону: ЗША ня будуць супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі толькі ў тым выпадку, калі Беларусь адмовіцца ад запасаў высокаўзбагачанага ўрану. І, канечне ж, калі праект АЭС будзе цалкам адпавядаць нормам бясьпекі.
Як кажа экспэрт у галіне ядзерных тэхналёгій, прафэсар Георгі Лепін, сваімі бессыстэмнымі захадамі беларускія ўлады ствараюць праблемы, усё шчыльней набліжаючыся да кампаніі краінаў-ізгояў:
«Распачынаць будаўніцтва таго, без чаго мы зараз і так абыходзімся — гэта нонсэнс. Тады незразумела, навошта гэтыя шалёныя траты. Ісьці на абвастрэньне міжнародных адносінаў дзеля пабудовы атамнай станцыі — таксама незразумела, што гэта за лёгіка. Таксама можна нагадаць, што супраць гэтага будаўніцтва выступіла ня толькі Літва, на мяжы зь якой заплянаванае ўзьвядзеньне АЭС. І Латвія супраць, і Ўкраіна супраць, нават адносна цярпімая да беларускага рэжыму Аўстрыя і тая правяла аналіз на ўзроўні экспэртаў і таксама заявіла, што яна супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Так што я не зайздрошчу тым, хто працягвае гэтым займацца, нягледзячы на кансалідаваную пазыцыю ня толькі краін-суседзяў, а ўсёй міжнароднай супольнасьці».
Аналітыкі перакананыя: рашэньне беларускіх уладаў будаваць атамную электрастанцыю, як і ў выпадку з Іранам, раней ці пазьней прывядзе да пачатку міжнароднага расьсьледаваньня з мэтай высьветліць: ці не спрабуе Менск пад прыкрыцьцём выкарыстаньня «мірнага атаму» весьці экспэрымэнты па вырабе ядзернай зброі?