8 лістапада ў сталіцы Польшчы грамадзянская кампанія "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" і Беларускі дом у Варшаве правядуць сумесную прэсавую канфэрэнцыю, на якой распавядуць пра факты вярбоўкі КДБ беларускіх грамадзянаў для агентурнай працы на тэрыторыі Польшчы, пра тое, што ад іх хацелі атрымаць спэцслужбы Беларусі.
"Многія актывісты прайшлі праз фізычны і псыхалягічны ціск, яны падпісалі ўсё, што ад іх вымушалі, а потым зьехалі зь Беларусі, каб распавесьці пра факты бязьмежжа КДБ, — адзначыў прэсавы сакратар "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку" Уладзімер Кумец.