Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дапыталі ў КДБ, бо не начавала дома


Тамара Зайцава
Тамара Зайцава
Сёньня ў Мазырскі аддзел КДБ была выклікана адмысловай позвай грамадзкая актывістка з Калінкавічаў Тамара Зайцава.

«Дапытваў мяне як сьведку опэрупаўнаважаны Васіль Прыходзька па справе масавых беспарадкаў у Менску. Зь мяне ўзялі падпіску пра неразгалошваньне сутнасьці размовы», — кажа Тамара Аляксееўна.

Спадарыня Зайцава 19 сьнежня ў Менску не была — яна ўдзельнічала ў Калінкавічах у назіраньні за галасаваньнем. Але паколькі дома яна не начавала, то ахоўнікі чамусьці вырашылі залічыць жанчыну ў сьведкі масавых падзеяў у сталіцы.

2 лютага тыя ж мазырскія супрацоўнікі КДБ правялі ў прыватным доме Тамары Зайцавай у Калінкавічах ператрус. Паводле актывісткі, яны перарылі ўсю перапіску зь людзьмі, якія цярпяць на алькагалізм. Тамара ліставалася зь імі ў зьвязку са сваёй грамадзкай дзейнасьцю. У жанчыны чэкісты забралі дыскі зь песьнямі Ўладзімера Някляева й хрысьціянскімі хітамі.

Тамара Зайцава — рэгіянальны каардынатар стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі яна зьбірала подпісы й вяла агітацыю за Віталя Рымашэўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG