Дзяржаўную пазыцыю на карысьць падвышэньня стаўкі падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ) агучыў учора міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец:
“Для частковай кампэнсацыі прапануецца падвысіць стаўку падатку на дададзеную вартасьць з 18 да 20%. Такі варыянт кампэнсацыі ўяўляецца аптымальным паводле наступных разьлікаў. Па-першае, для прадпрыемстваў ПДВ нашмат выгаднейшы за скасаваныя падаткі, найперш — за зборы ў сельгасфонд. У сваю чаргу, ПДВ на экспарт не ўплывае, а падвышэньне яго стаўкі абмяжоўвае магчымасьць імпарту тавараў у краіну. Па-трэцяе, па сукупнасьці рэалізаваных захадаў у распараджэньні эканомікі застаецца каля 800 мільярдаў рублёў. Па-чацьвёртае, для бюджэту ПДВ — гэта адзін з галоўных і стабільных артыкулаў паступленьня прыбыткаў”.
Былы міністар эканомікі, старшыня Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў Георгій Бадзей папулярна тлумачыць: ПДВ — падатак на спажываньне, які ўключае ў сябе і кошт тавару. Хоць ПДВ пералічваюць у бюджэт суб’екты гаспадараньня, аплачваюць яго ўсё ж звычайныя грамадзяне, якія прыходзяць у крамы. І ў гэтым выпадку падвышэньне падатку азначае рост коштаў на ўсе тавары і паслугі як мінімум на 2%. Спадар Бадзей дадае: Міністэрства фінансаў не ўлічыла заўвагі дзелавой супольнасьці, якая папярэджвала пра немэтазгоднасьць такога кроку ва ўмовах эканамічнага крызісу і пагаршэньня ўзроўню жыцьця людзей:
“Ведаю, што часткова сёй-той падтрымлівае гэты крок. Асабліва тыя прадпрыемствы і арганізацыі, якія працуюць на экспарт. Бо для іх бессэнсоўна, якая для іх будзе стаўка ПДВ — 20 ці 30%, бо яны ўсё роўна маюць нулявую стаўку пры экспарце прадукцыі. Скрайне крытычна да гэтага ставяцца прадпрыемствы, якія працуюць на ўнутраным рынку, асабліва сфэра паслугаў. Яны лічаць, што гэта пагражае як канкурэнтаздольнасьці, такі і платаздольнасьці галіны. Бо попыт насельніцтва зьніжаецца, усё ж 2% — гэта адпаведны рост коштаў. Таму гэтая катэгорыя катэгарычна супраць. Мы выступалі і пісалі свае заўвагі таксама супраць. Але, на жаль, нашы аргумэнты не былі пачутыя”.
Як лічыць Георгій Бадзей, імкненьне дзяржавы падвысіць ПДВ цалкам вытлумачальнае: гэта самы зьбіральны падатак, ад якога найбольш складана ўхіліцца. Аднак у цяперашняй эканамічнай сытуацыі, калі прыбыткі беларускіх грамадзянаў падаюць, падвышэньне ПДВ стане яшчэ адным фактарам зьніжэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва.
Дый бізнэс-структуры прадракаюць горшыя для сябе часы. Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік лічыць: паралельнае з гэтым рашэньнем абвяшчэньне пра падвышэньне росту заробкаў да 400 зь лішнім даляраў цалкам ляжа на плечы прадпрымальнікаў:
“У ахвяру прынесеныя нібыта нязначныя, ускосныя падаткі, якія не адаб’юцца на агульнай сытуацыі. Але з прыняцьцем новай стаўкі ПДВ кошты абавязкова ўзрастуць. Бо ў выніку за новы “статус” ПДВ будзе плаціць пакупнік. У выніку гэта зачэпіць усіх жыхароў Беларусі. Разам з тым мы ўздымаем наступнае пытаньне: акрамя гэтых падаткаў, маюць месца суды, штрафы, што для нас таксама вельмі важна. У прыватнасьці, абвешчанае падвышэньне заробкаў да 400—500 даляраў. Яно наўпрост адаб’ецца і на прадпрымальніках. Адкуль яшчэ ўзяць гэтыя грошы? І мы сёньня, ва Ўсеагульны дзень правоў чалавека зьвяртаемся да прэзыдэнта: кожны дзясяты рубель паступае ў бюджэт менавіта са штрафаў і з абвешчаных фіскальнымі органамі “стратаў” .
Падвышэньне ПДВ стварае дадатковыя праблемы для імпартэраў. Гандляры сплочваюць ПДВ пры “растаможцы” тавару разам з увознымі пошлінамі. Гэта прымушае іх адцягваць абаротныя сродкі — увозны ПДВ неабходна плаціць цяпер, а кампэнсаваць яго за кошт пакупнікоў удаецца празь месяцы. А паколькі грошы таксама маюць цану ў выглядзе запазычанага працэнту, то гэта толькі павялічвае канчатковы кошт імпартных тавараў.
Сёлета беларускі ўрад ужо прапаноўваў падвысіць стаўку падатку на дададзеную вартасьць. Чакалася, што яна можа вырасьці летам 2009-га і адразу на 4% — з 18% до 22%. Аднак ва ўрадзе падлічылі: такое падвышэньне істотна павялічыць кошт паслугаў унутры краіны. У выніку ўзялі адтэрміноўку, а стаўку падвысяць не на 4, а на 2 пункты.
Нагадаем, што падатак на дададзеную вартасьць адлічваецца кожны раз пры набыцьці любога тавару. То бок яго будуць аплачваць у бюджэт не прадпрыемствы, а непасрэдна спажыўцы.

падвышэньне падатку азначае рост коштаў на ўсе тавары і паслугі як мінімум на 2%. ...

за новы “статус” ПДВ будзе плаціць пакупнік. ...