Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узгадаюць Яна Паўла ІІ


Ян Павал ІІ
Ян Павал ІІ

16-18 кастрычніка ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) пройдуць дні памінаньня папы рымскага Яна Паўла ІІ.

Цырымонія адбудзецца з нагоды 21-й гадавіны абраньня кардынала Караля Вайтылы на сьвяты пасад, паведаміў агенцтву Белапан настаяцель касьцёла, ксёндз-магістар Уладзіслаў Завальнюк.

16 кастрычніка адбудзецца канцэрт і вечар паэзіі.

17-га - заплянаваны дабрачынны канцэрт "Чыстае сэрца", падчас якога выступяць Аляксандар Патліс (Беларусь), Дені Плэт (Нямеччына) і саліст беларускай опэры Ільля Сільчукоў.

Нядзельная сьвятая імша 19 кастрычніка (пачатак у 13.00) стане завяршэньнем дзён памінаньня Яна Паўла ІІ.

Уладзіслав Завальнюк паведаміў, што для ўдзелу ў днях будуць запрошаны апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям'янка, а таксама сьвятары менскіх парафіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG