Амаль два месяцы за зачыненымі дзьвярыма судзяць былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра і былога дырэктара фірмы “Забудова” Міхаіла Кудзелку. Як праходзіць гэты гучны працэс?
Прэсавы сакратар Вярхоўнага суда Злата Гурыновіч заявіла “Свабодзе”, што ня мае ніякіх зьвестак аб працэсе над Міхаілам Сьнегіром і Міхаілам Кудзелкам, паколькі працэс закрыты. У тым ліку не адказала супрацоўніца Вярхонага суду і на пытаньне, калі працэс закончыцца.
Нагадаю, судзіць былога пракурора Менскай вобласьці Сьнегіра і былога дырэктара фірмы “Забудова” Кудзелку пачалі яшчэ 10 жніўня. Міхаіла Сьнегіра абвінавачваюць у атрыманьні хабару, службовых злоўжываньнях і захоўваньні патронаў. Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня. Прадпрымальнік Міхаіл Кудзелка, паводле сьледзтва, нібыта даваў хабар Сьнегіру ў выглядзе будаўнічых матэрыялаў на пабудову загараднага катэджа.
Паводле адваката Анатоля Шапялевіча, Міхаіл Сьнегір і Міхаіл Кудзелка не прызнаюць сябе вінаватымі. Чаму гэтак доўга ідзе працэс?
Шапялевіч: “Апытваем сьведкаў, а іх шмат, таму гэтак ўсё доўга”.
Карэспандэнт: “На ваш погляд, што кажуць сьведкі? На карысьць сьледзтва ці падабароннага?”
Шапялевіч: “Сьведкі сьведчаць пра невінаватасьць абвінавачаных. На мой погляд”.
Пры гэтым адвакат заўважыў, што паводле тых жа самых сьведчаньняў, сьледзтва зрабіла зусім іншыя высновы, а якія высновы зробіць суд, яму не вядома. Камэнтаваць пэўныя паказаньні сьведак адвакат Анатоль Шапялевіч адмовіўся, спаслаўшыся на падпіску. Я спытаў у адваката пра ягоную асабістую вэрсію перасьледу Міхаіла Сьнегіра ў выпадку, калі ён сапраўды не вінаваты.
Шапялевіч: “Гэта пытаньне складанае. Адразу на яго цяжка і адказаць. Відаць, камусьці гэта было трэба”.
У лістападзе 2008 году Аляксандр Лукашэнка загадаў зьняць з пасадаў Міхаіла Сьнегіра і намесьніка гепракурора Мікалая Купрыянава ды прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасьці ў сувязі з гісторыяй пра элітную кватэру Сьнегіра па вуліцы Ціміразева. Ужо ў сьнежні 2008 году Сьнегіра арыштавалі, а адносна Купрыянава абмежаваліся зьняцьцем з пасады. Між тым, у крымінальнай справе Міхаіла Сьнегіра, якую цяпер разглядаюць у Вярхоўным судзе, эпізод пра кватэру ўвогуле не фігуруе. Справа тычыцца толькі загараднага катэджа і патронаў, якія нібыта знайшлі ў кватэры экс-пракурора.
Падчас сьледзтва сваякі Міхаіла Сьнегіра казалі, што ў яго значна пагоршыўся стан здароўя. Паводле адваката Анатоля Шапялевіча цяпер Міхаіл Сьнегір адчувае сябе лепш.
Шапялевіч: “Адчувае сябе быццам нядрэнна. Ва ўсякім разе, удзельнічае ва ўсіх пасяджэньнях. Перапынкаў з-за яго хваробы не было, можа, толькі на адзін дзень. Новых абвінавачаньня яму не выстаўлялі”.
Летась ў лістападзе паводле справы Міхаіла Сьнегіра падазрэньні ў датычнасьці да карупцыі былі выказаныя таксама на адрас судзьдзяў Цэнтральнага суду Менска Алены Ільіной, Валера Есьмана і Тацяны Паўлічук. З гэтых судзьдзяў страціла пасаду толькі Алена Ільіна.

Карупцыя ва ўладзе застаецца адной з самых актуальных праблемаў. Сёньня, 6 кастрычніка ў генпракуратуры паведамілі, што заведзена ажно 10 спраў адносна былога намесьніка старшыні Бабруйскага гарвыканкаму. Былы чыноўнік абвінавачваецца ў стварэньні злачыннай групоўкі, атрыманьні хабару, злоўжываньнях і махлярстве. Таксама сёньня стала вядома пра арышт начальніка аўтамабільнай управы Міністэрства абароны. Паводле вайсковай пракуратуры, у пэрыяд 2003—2005 гадоў палкоўнік атрымаў болей за 20 тысяч даляраў у выглядзе хабару за выгадна прададзеную вайсковую аўтатэхніку.