Сужэнцы Ян і Жанэт Лоў — адна з многіх галяндзкіх сем’яў, якія штогод запрашаюць да сябе на адпачынак дзяцей з пацярпелай ад чарнобыльскай катастрофы мясцовасьці. Фота 10-гадовага беларускага хлопчыка Ўладзі знаходзіцца на самым прыкметным месцы ў іхным доме.
Летась Уладзя правёў каля васьмі тыдняў у гэтай гасьціннай сям’і. Сужэнцы настолькі палюбілі яго, што неўзабаве наведалі хлопчыка ў яго на радзіме. Цяпер кожную суботу тэлефануюць яму дадому, зь нецярплівасьцю чакаюць ад яго лістоў.
Сям’і Лоў вельмі хацелася б, каб Уладзя прыехаў гэтым летам да іх зноў. І не адзін, а разам са сваёй 16-гадовай сястрой, для якой аздараўленьне, як кажуць галяндзкія сужэнцы, патрэбнае яшчэ больш. Аднак шанцы на тое, каб беларускія брат і сястра ізноў прыехалі на адпачынак у Нідэрлянды, невялікія. Гаага пакуль не падпісала зь Менскам двухбаковых пагадненьняў аб аздараўленьні беларускіх дзяцей.
Як інфармуе чытачоў NRC Handelsblad International, праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей у замежжы былі спыненыя яшчэ ўвосень указам № 555 прэзыдэнта Лукашэнкі ў сувязі з выпадкамі, калі падлеткі не вярталіся з вакацыяў.
Цяпер дзеля таго, каб запрасіць да сябе на аздараўленьне хворых чарнобыльскіх дзяцей, краіна-партнэр мусіць падпісаць адмысловыя двухбаковыя пагадненьні зь Менскам.
У адпаведнасьці з гэтымі дакумэнтамі краіны-партнэры павінны гарантаваць беларускаму боку бясьпечныя ўмовы знаходжаньня дзяцей у замежжы, а таксама абавязковае вяртаньне іх на радзіму. Менск таксама вызначае ўзроставыя абмежаваньні — дзеці не павінны быць старэйшымі за 14 гадоў. Акрамя таго, яны ня могуць адпачываць у адной і той жа замежнай краіне больш як тры разы.
Выданьне цытуе словы адказнага супрацоўніка беларускай амбасады ў Нідэрляндах. Ён аргумэнтуе мэтазгоднасьць падобных пагадненьняў так: “Нашы дзеці могуць застацца за мяжой, мы не павінны гэтым рызыкаваць”.
Урады некаторых краін, уключна з Італіяй, Нямеччынай, Ірляндыяй падпісалі адпаведныя пагадненьні зь беларускімі ўладамі.
Паводле нідэрляндзкага палітыка, эўрапарлямэнтара Яна Марыуса Вірсмы, гэта дэманстрацыя ўрадамі “сумневу ў сваіх грамадзянах”, згода стаць “марыянэткамі ў руках беларускага рэжыму”
“Зь дзяцей зрабілі сапраўдны палітычны інструмэнт”, — адзначае спадар Вірсма.
Як лічыць іншы галяндзкі палітык, сябра Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Пітэр Омтзіхт, “Менск вельмі непакоіць і палохае тое, што беларускія дзеці правядуць некалькі тыдняў у свабодным грамадзтве і ператворацца ў сапраўдных змагароў з рэжымам”.
МЗС Нідэрляндаў устрымліваецца ад камэнтароў. Як кажа прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства, “нельга ставіць пад пагрозу тыя перамовы, якія Гаага, паводле просьбаў галяндзкіх сем’яў, вядзе зь Менскам”.
Тым часам сям’я Лоў не перастае зьдзіўляцца, чаму ўрад Лукашэнкі ня можа зразумець, што падобнае замежнае аздараўленьне — акрамя іншага, і ў інтарэсах беларускай эканомікі. “Калі Ўладзя ўпершыню прыехаў да нас, у яго была ўсяго толькі адна маленечкая валізка са старым адзеньнем ды старымі чаравікамі. Вяртаючыся дадому, ён вёз шмат прадуктаў для сваёй сям’і і ня менш адзеньня для сябе, сваякоў і знаёмых”.
Палітыкі Вірсма ды Омтзіхт глядзяць на рэчы нашмат больш цьвяроза. Паводле Омтзіхта, “рэжым Лукашэнкі не прымае рашэньняў на рацыянальнай аснове”. На думку Вірсмы, “Лукашэнка — самы непрадказальны прэзыдэнт у Эўропе”.