(Спадар: ) “Шаноўная радыёстанцыя “Свабода”. Вось прайшлі дні Янкі Купалы. Ад вашай радыёстанцыі я не пачуў ніводнага слова пра гэта. Але затое вы вельмі добра асвяцілі, як праваслаўныя, якія хацелі зарабіць на гэтым грошай, насілі Іаана. Што ж вы за радыёстанцыя, калі вы не ўшаноўваеце нашых вялікіх пісьменьнікаў і паэтаў? Я хацеў бы, каб вы адказалі на маё пытаньне. Дзякуй”.
(Уладзімер, пэнсіянэр зь Менску: ) “Ні ў аднаго сумленнага чалавека ня можа быць сумневу, што ўлады несправядліва інкрымінуюць Аляксандру Ўладзіслававічу тое, што ён зьяўляецца злосным парушальнікам грамадзкага парадку. Гэта сумленьне ўсёй беларускай інтэлігенцыі! Свабоду і рукі прэч ад Аляксандра Ўладзіслававіча Казуліна!”
(Спадарыня: ) “Дзіву даесься, колькі праваабарончых органаў, колькі праваабаронцаў, колькі адвакатаў. Ніколі столькі праваабарончых органаў у нашай краіне не было, і ніхто не можа абараніць такога чалавека, як Казулін. А дзе тыя абаронцы з Эўразьвязу? Павінна ж быць справядлівасьць. Казулін павінен быць на волі і працаваць на карысьць Радзімы. Усе адукаваныя людзі павінны вучыць нашу моладзь, бо з такімі ведамі нельга сядзець за кратамі. Ён нічога крамольнага не зрабіў, таму павінен быць вызвалены”.
(Спадарыня з Магілёву: ) “Не магу заснуць: толькі што пачула званок на “Свабоду” ў праграме “Званкі”. Тэлефанаваў жудасны голас, ён назваў інтэлігентнага, разумнага, сьмелага, сумленнага чалавека Аляксандра Казуліна “бандытам”. Мой камэнтар вельмі кароткі: толькі бандыт можа назваць Аляксандра Казуліна “бандытам”. Другі званок быў не такім жудасным, але вельмі непрыемны мужчынскі голас сьцьвярджаў, што дзеяньні Аляксандра Казуліна некага на нешта справакавалі. Хацелася б ведаць, на што яго справакаваў Аляксандр Казулін. Усё, што адбываецца цяпер на Беларусі, справакавана днём 19 сакавіка. І “беларускі майдан”, і арышт Аляксандра Казуліна, і галадоўка, і зьбіцьцё, і арышты справакаваныя выбарамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Пажадана, каб такіх, як Аляксандр Казулін, было сотні тысячаў. Мы, простыя людзі, мелі б элемэнтарныя магчымасьці, а на дадзены момант нават яны адсутнічаюць”.
(Спадар: ) “Мы, беларусы, супраць таго, каб замежны урад фінансаваў палітычае жыцьцё і дзейнасьць у нашай краіне. Гэта ў поўнай меры адносіцца і да кандыдата на прэзыдэнта Казуліна, які на амэрыканскія грошы “выстаўляў” сябе перад гледачамі па тэлевізіі, і біўся зь міліцыянтамі, і ўзламваў дзьверы, і махаў кулакамі. Цяпер ён на лаве падсудных, і ня трэба крычаць, што ён нейкі змагар, ён проста палітычны хуліган, і хуліган першай гільдыі. Судзяць яго даволі справядліва. І ўся ваша палітычная падаплёка ў яго абарону роўная нулю, таму што вы абараняеце тых людзей, што палітычна змагаюцца супраць нашага ўраду. Вы паводзіце сябе агрэсіўна”.
(Спадар з Полацку: ) “У параўнаньні зь іншымі станцыямі якасьць прыёму вашай станцыі даволі кепская, вас даволі дрэнна чуваць”.
(Спадарыня: ) “Добры вечар, шаноўная “Свабода”. Я хачу сказаць, каб нашыя беларскія ўлады не судзілі Казуліна, бо ён невінаваты. І ўсе мы гэта ведаем. Просім іх, беларускія ўлады, вызваліць Казуліна, Скрабца і Клімава. Можа, яшчэ хто іншы ёсьць – усіх палітыкаў вызваліць. Каб яны не сядзелі ў вязьніцах, бо яны невінаватыя. Вельмі просім”.
(Спадар: ) “Які ж Казулін герой, калі ён вывеў пятнаццаці-шаснаццацігадовых і пазваў іх ісьці на штурм турмы? Ён гатовіць наркаманаў і прастытутак”.
(Спадар: ) “Я неяк ня меў магчымасьці вас слухаць, а сёньня пачуў, і вы зноў паўтарылі: “Гаворыць незалежная перадача “Свабода” на беларускай мове”. Незалежная? Пардон. Дарагія мае адшчапенцы, здраднікі! Якая незалежная? Вы ўтрымліваецеся на грошы Амэрыкі. Калі вы кажаце пра Амэрыку, пра людзей нейкіх там страшных, у вас голас мяняецца. Вы з такім замірэньнем кажаце пра іх. Якая там незалежная! Я думаю, што там людзі кажуць, што вы незалежныя. Я кажу, ня можа быць. Вось сённьня пачуў выпадкова: незалежныя вы, вось як! Гэта будзем ведаць!”
(Галік Пятровіч зь Пінску: ) “Казулін ні ў якім выпадку ня можа лічыцца злачанцам. Гэта справядлівы і просты чалавек. Ён не такі дыпляматычны, як Мілінкевіч, таму і пакутуе. Я мяркую, што гэта разумеюць нават судзьдзі”.
(Спадарыня: ) “Прывітаньне, “Свабода”! Цалкам згодна зь меркаваньнем Алеся Чобата, што адраджэньне Беларусі пачнецца з буйных гарадоў. На нашу вёску ўжо няма чаго спадзявацца: гады галечы і бутэлька зрабілі сваю справу. Маладзейшае пакаленьне існуе толькі за кошт пэнсіяў старых, ці то нараджаюць дзяцей, каб атрымаць нейкія грошы ад дзяржавы і занесьці іх у краму – зноў купіць бутэльку”.
(Мікола з Гародні: ) “Я хачу выказаць меркаваньне. Цяпер абмяркоўваецца пытаньне адносінаў да Казуліна. Я памятаю, у 1997 годзе я быў у Менску. І калі ішлі да расіскай амбасады, я выхапіў з-пад ног міліцыянтаў лісток, у якім сумнавядомы Яўген Новікаў зьвяртаецца да прафэсара Казуліна, каб той не выключаў студэнтаў за апазыцыйную дзейнасьць. Я проста ўспамінаю пра гэта, калі чую такія рэчы. Як Саўл ператвараецца ў Паўла, і наадварот, Паўл ператвараеца ў Саўла. Вялікі дзякуй. Шчасьліва”.
(Спадар: ) “Казулін – слабы, недальнабачны палітык. Павінен памяняць свае погляды, але ўжо позна”.
(Спадар: ) “Я тэлефаную наконт найбольш значнага дня, які б хацелася сьвяткаваць. Гэта 8-га ліпеня, дзень каранацыі Міндоўга ў горадзе Наваградку. Хацелася б, каб пра гэту падзею распавёў па Радыё Свабода хто-небудзь зь гісторыкаў. А таксама пра яго бацьку Рынгольда, пра перамогу Міндоўга над ханам Шайбаком. Ну, і пра далейшыя падзеі. Таму што з гэтай падзеяй зьвязана станаўленьне нашай стражытнай дзяржавы. Не зразумела толькі адно – гісторыкі вельмі дрэнна тлумачаць – чаму мы страцілі дзяржаву пад адной назвай напрыканцы 18 стагодзьдзя, а пачалі адраджаць пад другой у 1917 годзе. Жыве Беларусь!”
(Уладзімер Дарагуш з Чэрвеню, выпускнік фізмата БДУ 1955 г.: ) “Спадарства, мне вельмі спадабалася першае перад прэзыдэнцкімі выбарамі тэлевізійнае выступленьне Аляксандра Казуліна. З хамскай уладай толькі так і можна размаўляць. Адразу падумалася: Бацька доўга не будзе спаць, усё будзе думаць, як адпомсьціць крыўдзіцелям. Доўга чакаць не прыйшлося. Халуі хутка зрабілі сваю справу. Ды вось толькі няхай адумаюцца тыя, што дарваліся да ўлады. Акрамя Божага суда, якога яны не баяцца, ёсьць яшчэ Гаагскі трыбунал, ёсьць яшчэ суд свайго народа. Няўжо не разумеюць яны, што іх можа напаткаць лёс замежных дыктатараў Мікалая Чаушэску, Слабадана Мілошавіча, Садама Хусэйна? Спадару Казуліну здароўя і стойкасьці ў змаганьні з дыктатурай. Дыктатары, русіфікатары прыходзяць і адыходзяць у нябыт, народ жа і яго мова вечныя. Адзіная загана Аляксандра Казуліна – кепскае веданьне роднай мовы. Калі ён ліквідуе гэтую загану, прагаласую за яго на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах”.
(Васіль зь Ельску: ) “Неяк амаральна гаварыць пра тое, ці зьдзейсьніў злачынства кандыдат на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін ці не. Ва ўсякім разе, нармальны суд павінен дасьледаваць матывы дзеяньняў або бязьдзеяньняў асобы. Паўстае другое пытаньне: ці зьдзейсьніла злачынства Ярмошына. На маю думку, спадару Казуліну няма чаго хвалявацца. Прафэсары Бандажэўскі, Карпенка, Хадыка, Багданкевіч, доктар юрыдычных навук Міхаіл Іванавіч Пастухоў, акадэмік Вайтовіч, і іншыя, якіх зьнішчылі фізычна альбо маральна, сьведчаць аб тым, што дзеля ўмацаваньня асабістай улады трэба зьнішчыць апанэнтаў гэтай улады. Гэта проста не па-людзку. Відавочна, што гэта палітычна матывавана”.
(Зоя Тарасава зь Менску: ) “Дзень, калі Рэспубліка Беларусь стане парлямэнцкай рэспублікай, аб’яднае нас усіх”.
(Лапацін, пэнсіянэр: ) “Я хачу сказаць пра сьвяты, а не пра адно сьвята, якія змогуць паспрыяць аб’яднаньню беларусаў. 25 сакавіка – абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе, 27 ліпеня – прыняцьце дэкларацыі аб сувэрынітэце Беларусі, дзень Грунвальдскай бітвы ў 1410 годзе, дзень Аршанскай бітвы ў 1514 годзе, правядзеньне свята памінаньня продкаў – Дзядоў, правядзеньне Купальля ў ноч з 22 на 23 чэрвеня (так было ў нашых продкаў да захопу нас усходнім суседам), правядзеньне хрысьціянскіх сьвятаў: Хрыстова нараджэньня, Вялікдня і іншых па Грэгарыянскаму календару, як большасьць хрысьціян. Для мяне асабіста ёсьць свята малітва ў царкве на роднай мове, бо, зьвяртаючыся да Бога на чужой мове, мы просім: “Госпадзі, благаславі!” А на нашай мове “блага” азначае “дрэнна”. Можа, мы і атрымліваем тое, чаго просім. Дзень Перамогі трэба сьвяткваць 8-га траўня, як цывілізаваны сьвет. Для беларусаў гэта сьвята азначае зьмену адных акупантаў на другіх. Жыве Беларусь!”
(Бартось Марыя Іванаўна зь вёскі Квасоўка: ) “Добры дзень, Радыё Свабода. Вельмі прашу перадаць мой выступ. Лідэр беларускіх сацыял-дэмакратаў Аляксандр Казулін у вязьніцы. Яму прад’яўленыя абвінавачваньні ў арганізацыі беспарадкаў. Улады гавораць і рыхтуюць расправу. Казулін можа быць асуджаны на доўгі тэрмін. Народ заяўляе: не дадзім. Аляксандр Уладзіслававіч дапамагаў народу. Ён асабіста мне казаў: “Прышліце мне рашэньне суда”. Але яму не далі абараніць народ, абараніць мяне. Яго схапілі і пасадзілі ў вязьніцу. Які важны партрэт! А тое, што ў мяне адбіраюць апошняе…За сорак гадоў працы яны маюць рацыю. Народ заяўляе ўсяму сьвету: Лукашэнка, мы не дадзім зьдзеквацца з Казуліна Аляксандра Ўладзіслававіча! Мы, народ, патрабуем вызваліць нашага абаронцу – Казуліна Аляксандра Ўладзіслававіча!”
“Я лічу, што народ яднае Дзень Волі. Для расейскамоўных – гэта “День Свободы”. І ня трэба блытаць свабоду з вызваленьнем. Можа зьяднаць і Дзень Незалежнасьці, але не ў выпадку лукашыстаў, калі сьвяткуюць невядома калі, гэта трэба разумець, калі Бацька сказаў. А трэба менавіта ў дзень прыняцьця незалежнасьці”.
(Спадарыня: ) “Я хачу адказаць на пытаньне пра Аляксандра Казуліна. У нашай анархіі злачынцам можна зрабіць нават анёла, а сапраўдныя злачынцы, якія раскрадаюць краіну, фактычна зьніштажаюць яе, на волі. Яны нават атрымліваюць узнагароды з рук Лукашэнкі. І тут паўстае пытаньне: якая сапраўдная мэта такога праўленьня? Ці спадар Лукашэнка ня ведае, што насамрэч робіцца ў нашай мэдыцыне, эканоміцы, навуцы, сыстэме адукацыі? Ці ён проста робіць выгляд, што ня ведае?”
(Спадар: ) “Я наконт Казуліна. Ён паказаў усім кандыдатам на прэзыдэнта, што яны маюць больш правоў прысутнічаць на трэцім сходзе, чым самі дэлегаты. Напрыклад, хто выбіраў кандыдатаў, якія калектывы? Дзе прадстаўнікі на сходзе ад прадпрымальнікаў, беспрацоўных, ад недзяржаўных арганізацый і розных партый і калектываў? Гэты сход не адлюстроўваў народа Беларусі. Кандыдата на прэзыдэнты падтрымалі звыш 150 тысяч. Гэта прыкладна кожны саракавы выбаршчык. Падкрэсьліваю, кожны саракавы выбаршчык. А на сходзе былі дэлегаты ад калектыву ў сто працуючых, зь якіх каля 90 запалоханыя звальненьнямі і іншымі мерамі. Казулін паказаў недарэчнасьць гэтага сходу. За гэта яго судзяць, хаця суда ў дзяржаве няма. Ёсьць толькі судзілішча. Тыя самыя тройкі 1937-га году. І гэтыя такзваныя судзьдзі проста разумеюць, што яшчэ нікога не пакаралі з гэтых злачынных троек, следчых НГПУ, КДБ і гэтак далей. Як кажа прэзыдэнт, гэтых “адмарозкаў” і “падонкаў”. Гэтыя судзьдзі, калі іх можна так назваць, не паважаюць самі сябе”.
(Спадар: ) “Толькі вы гэтага не давалі ў эфір і даваць не будзеце. Разумею, што вы выконваеце заказ Амэрыкі. Я наконт сьвятаў, што нас яднаюць. У нас няма сьвятаў лепш. Вось там нехта пляце, давай нам Божаньку, давай нам Янкі Купалы…Давайце Машэрава дададзім тады. Я яшчэ сотню людзей магу прывесьці. Нейкія Грунвальды прыдумваюць, якія не мелі адносіны да Беларусі як краіны. Вы пішаце пра ўсеагульнае сьвята, але толькі вам зразумела, па якой прычыне вы гэта даеце. Толькі гэтым людзям і вам не зразумела, што нас аб’ядноўвае перамога над фашыстамі. Бо калі б яе не было, і вас бы не было, тых, хто “кракае” аднекуль з Прагі. Прага таксама ж была пад немцамі. Усё зьніштажалася, усё білася. Пазбавілі б і Чэхаславакію нацыянальнай самасасьвядомасьці, незалежнасьці. Пра што тут казаць! Гэта была б чорная ноч, страшна, што было б! Гэта толькі паліцаям ды іх дзецям мроіцца. Як наогул можна быць супраць гэтага? Уся Эўропа была пад ботам. А палякаў зусім за людзей не лічылі. Зьніштажалі яўрэяў, цыган, беларусаў! Толькі тых, хто на іх працаваў, яны не чапалі. Ды толькі потым іх кастрыравалі, каб тыя дзяцей не мелі. Я гэта ўсё прайшоў, усё бачыў”.
(Спадарыня: ) “Шаноўная “Свабода”! Я хачу папрасіць судзьдзяў, каб яны не судзілі Аляксандра Казуліна, бо ён невінаваты. Ён ішоў супраць аўтарытарнага рэжыму. Мы за яго ўсе. Мы ня можам, і ён таксама ня мог жыць пры аўтарытарным рэжыме. Ён нічога дрэннага не рабіў. Просім судзьдзяў не судзіць яго, бо ён чалавек справядлівы. Гэта будзе ганьба для судзьдзяў, калі яны яго асудзяць. Вызваліце Аляксандра Казуліна. Дзякую за ўвагу”.
(Спадар: ) “Наконт Казуліна мой адказ адназначны. Калі б гэта быў просты чалавек, гэта можна было б успрыняць як хуліганства. А як кандыдата на дэпутата, такія паводзіны зьяўляюцца правакацыяй. Правакацыя – гэта горш за любое злачынства. Такія ўжо былі. Напрыклад, поп Гапон і г.д. Такі быў … як яго прозвішча?…забыўся…які заклікаў, што нам Дудаевых трэба…Я быў на такім мітынгу, дзе ён выступаў. Гаварыў нармальна-нармальна, супраць нейкіх недахопаў і гэтак далей, а потым пачаў заклікаць да узброеннага паўстаньня. Во, Пазьняк! Во як. І гэты кандыдат на дэпутата…Сапраўды ганьба! …паводзіў сябе брыдка, учыніў бойку, крычаў “Ратуйце!” Я чуў, як ён крычаў. А чаго яго ратаваць? Пахваліцца: я марак пяхотны, я ім “урублю”. Што гэта за “ўрублю”?! Гэта ж сапраўдны правакатар! І правільна яго судзяць! І калі мала дадуць, вельмі дрэнна. Трэба каб іншым было непавадна. У нас у рэспубліцы ціха, спакойна, і вось людзі, як Пазьняк і ён, вядуць да міжусобіцаў. І гэтак далей. Гэта недапушчальна. Дзеляць наш беларускі народ на два, на тры лягеры. Гэта нельга дапускаць. Таму яго абавязкова трэба судзіць”.
(Спадар: ) “Некаторы час, прыкладна два месяцы таму, вы ў сваіх перадачах паведамлялі аб тым, што Сяргей Сьцяпашын выкрыў факты выкарыстаньня сродкаў дзяржаўным сакратарыятам Расеі і Беларусі ў карысных мэтах. Хацелася б пачуць, што чуваць зараз пра гэта. Раскажыце, калі ласка,у сваіх бліжэйшых перадачах, якія яшчэ факты раскрыліся”.
(Спадар: ) “Хіба ў так званых эўрапейскіх паслоў няма больш важных справаў, чым штодзенна таўкціся каля будынка суда і ціснуцца ў будынак, дзе судзяць бандзюгу, які насіўся з кулакамі? І заміж таго, каб расказаць пра сваю праграму дзеяньня, прывёў на кінастудыю жонку і паказаў, якая яна ў мяне прыгожая. Добра, што там людзі разумныя і гэтага не дазволілі. Падчас вайны нам, беларусам, перашкаджалі жыць паліцаі, а цяпер перашкаджаюць жыць бэнээфаўцы розныя. Вось такімі справамі займаюцца эўрапейскія так званыя паслы. Ганьба ім!”
(Спадар: ) “У беларусаў галоўныя сьвяты – Каляды. У іх ёсьць Вялікдзень, самы вясёлы. І трэці – гэта Дзень Волі, незалежнасьці нашай Беларусі. І яшчэ будуць сьвяты тады, калі зьнікне бальшавізм і лукашызм на нашай сьвятой беларускай зямлі. Жыве Беларусь!”
(Ларыса Арцёмаўна, пэнсіянэрка зь Менску: ) “Дастойны чалавек, прафэсар за кратамі. Паўстае пытаньне: за якія дзеяньні. Словы Новага Запавету “не судзіце, ды не судзімы будзеце” павінны быць вядомымі ўсім: і тым, каго судзяць, а больш тым, хто судзіць. У яго дзеяньнях няма віны, няма ніякіх злачынстваў, за якія садзяць за краты. Усе яго дзеяньні насілі мірны характар. Гэта дастойны чалавек, прафэсар. У ніводнай іншай краіне такога не здарылася б. З такімі дастойнымі людзьмі павінны былі лічыцца, і ў першую чаргу прэзыдэнт, а не рабіць выгляд, што ён нічога ня ведае і ведаць ня хоча. Бо ўлада ніяк ня хоча бачыць апазыцыю, але, на жаль, бо без апазыцыі няма руху наперад. Прыйдзе час, што прыйдзецца лічыцца. Першы крок – гэта тое, што неабходна вызваліць Казуліна і даць свабоду з залы суда”.
(Сяргей зь Менску: ) “Шаноўныя грамадзяне! 19 сакавіка 2006 года было зьдзейсьнена крымінальнае злачынства – масавы крадзёж галасоў выбарцаў, за што, згодна артыкулу 192 Крымінальнага кодэксу, трэба даваць па 5 гадоў турмы. Усе астатнія падзеі – гэта спроба прыкрыць злачынства. У нашай краіне няма закону, няма і судзьдзяў. А ёсьць рэпрэсіўны апарат дыктатуры. Мы мелі фарс заміж выбараў, і зараз маем фарс заміж суду над Казуліным. Грамадзяне, адпусьціце рукі ад дыктатуры, як вы ў свой час адпусьцілі ад таталітарнага рэжыму. Дыктатура лясьнецца”.
(Спадарыня: ) “У мяне пытаньне да карэспандэнта Алега Грузьдзіловіча. Прашу паведаміць пра лёс былога дырэктара камэрцыйнага банку “Джэм” Аляксандра Татарынцава. Калісьці Радыё Свабода паведамляла, што ён затрыманы, а далей нічога невядома”.
(Спадар: ) “Я хацеў яшчэ дапоўніць, бо не пасьпеў усё сказаць. “Жыве Беларусь!” трэба казаць тады, калі будзе новая Беларусь, калі будзе зрынуты лукашэнкаўскі дыктатарскі рэжым. А новая Беларусь будзе тады, калі будзе ў нас дэмакратыя. А гэты строй трэба зжыць поўнасьцю, бо на старым іржышчы маладая трава не будзе расьці. Міжнародным трыбуналам можна судзіць Лукашэнка, як Мілошавіча. І яго падхалімам я б на вашым месцы слова не даваў”.
“Колькі можна з гэтым лукашызмам важдацца? Ён жыцьця не дае ня толькі мне, але і ішым. Яго можна судзіць, як Мілошавіча. І гэта ж датычыць і падхалімаў лукашэнкаўскіх. І калі мы не аб’яднаемся, то будзе яшчэ горш. Нізкі паклон Мілінкевічу і Казуліну, што знаходзіцца за кратамі. Хутчэй бы гэтага чалавека выпусьцілі з турмы. Бо ён сядзіць за нішто”.
(Марыя: ) “Дзень Незалежнасьці мы сьвяткуем 25 сакавіка, другога не павінна быць. Тое, што навязваюць нам лукашысты, і тое, што беларусы ня маюць нідзе ніякага права ні ў судзе, ні ў пракуратуры – нідзе. Мы ніякага ня маем права. Вось здарылася сёньня з кандыдытам, што судзяць яго. Казулін – гэта сапраўдны чалавек. Мы яго чулі ў Гародні. Ён выступаў перад людзьмі. Ён хоча, каб мы жылі па-іншаму. Як людзі, а не як быдла, зь якога зьдзекваюцца столькі гадоў пры лукашэнкаўскай уладзе. Не вытрымаць. Лукашызм не вытрымаць”.