Цыганкоў: “Ці шмат рэзэрваў для беларускай эканомікі нясе працэс прыватызацыі? Выглядае, што шмат, бо Беларусь зьяўляецца вельмі “непрыватызаванай” краінай”.
Манёнак: “Прыватызацыя можа дапамагчы прыцягнуць сюды эфэктыўных уласьнікаў, мэнэджэраў, даць магчымасьць прадпрыемствам стаць канкурэнтаздольнымі, выйсьці на рынкі ня толькі Расеі. Для гэтага патрэбныя менавіта інвэстыцыі, а яны могуць прыйсьці толькі калі ў краіне сапраўды будзе ісьці празрыстая эфэктыўная прыватызацыя.
Але пакуль што мы гэтага ня бачым. Канцэпцыі, сыстэмнай палітыкі ў Беларусі няма, як няма разуменьня таго, што прыватызацыя – гэта эфэктыўны інструмэнт прыцягненьня інвэстыцыяў і магчымасьць дапамагчы бюджэту і насельніцтву.
Усе суседзі Беларусі гэтую сытуацыю даўно прайшлі. Мы ж захавалі савецкую сыстэму, прадпрыемствы толькі дзякуючы танным энэрганосьбітам з Расеі. Вось калі прыціснула – штосьці і пачынаем прадаваць. Але пакуль што гэта вымушаны працэс”.
Цыганкоў: “Ёсьць такое паняцьце –“стратэгічныя галіны” эканомікі. Нават на Захадзе, напрыклад, прэзыдэнт Францыі часам умешваецца ў працэс прыватызацыі ў гэтых галінах. З гэтага пункту гледжаньня – якія вытворчасьці, які канкрэтныя прадпрыемствы ў Беларусі нельга прыватызаваць? Ці ёсьць такія?”
Манёнак: “Трэба разабрацца, што такое беларуская эканоміка, якія прыярытэты дзяржаўныя ў яе могуць быць. Ці можа патэнцыйна Беларусь захаваць тыя магутныя прадпрыемствы, што ў нас ёсьць. Пакуль сапраўды, МАЗ, БелАЗ, нафтаперапрацоўку мы захавалі, але ці магчыма гэта надалей? Мы транзытная краіна. Калі, напрыклад, казаць пра нафтаперапрацоўку, то вельмі цяжка будзе яе захаваць у дзяржаўнай уласнасьці, бо Беларусь на 90 працэнтаў у пастаўках нафты залежыць ад Расеі”
Цыганкоў: “Як у найбліжэйшыя год-два будзе разьвівацца сытуацыя з прыватызацыяй?”
Манёнак: “Вельмі марудна. Пакуль ёсьць рэзэрвы і магчымасьці для прыцягненьня зьнешніх крэдытаў. Сытуацыя будзе крышку прышпорваць, але я ня думаю, што сытуацыя кардынальна зьменіцца цягам 2 гадоў.
Вось прадаецца той жа гадзіньнікавы завод. Прадаецца – бо банкрут, бо дзяржава ніякім чынам ня можа даць рады. Але прэзыдэнт паставіў пытаньне: каб захаваць профіль прадпрыемства. Мне цяжка ўявіць, што знойдзецца інвэстар, які сёньня на гэтых умовах купіць завод.
Так што пакрысе-пакрысе, і калі ня вельмі ўздымецца кошт расейскага газу, то гэткая “паўзучая” прыватызацыя працягнецца”.
Ці заўважныя зьмены ў палітыцы прыватызацыі?, 23.08.2007