Як паведаміў старшыня Згуртаваньня Мікалай Цімашэнка, зь Нью-Ёрку прыехала 30 сябраў Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы і сябраў Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня. Былі таксама прадстаўнікі з Бостану і Філядэльфіі. Пратэстуючыя патрабавалі спыненьня дыскрымінацыі беларускай мовы, вызваленьня палітвязьняў, прыцягненьня ўдзельнікаў рэпрэсіяў і асабіста прэзыдэнта Лукашэнкі да крымінальнай адказнасьці. Сярод лёзунгаў, якія трымалі пікетоўцы -- “Спынім апошняга дыктатара Эўропы”, “Свабоду палітвязьням”, “Малады фронт, мы з вамі”, “Мы супраць саюзу Расеі і Беларусі”.



Фота: ЗБМА, Крысьціны Шуратавай.
Фота: ЗБМА, Крысьціны Шуратавай.