Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СОНЦА...


...зрэдку выгляне з-за хмараў. Тэмпэратура: 2 – 9 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Нацыянальным гістарычным музэі адкрываецца выстава: «25 гадоў пасьля Чарнобылю».

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Генэральны сакратар ААН Бан Гі Мун сустракаецца зь міністрам замежных справаў Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам у Празе.

У Вашынгтоне сустракаюцца кіраўнікі МВФ і Сусьветнага банку.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1452 нарадзіўся італьянскі гуманіст, мастак і навуковец Леанарда да Вінчы.

У 1855 Канстанцін Вераніцын у Гарадку на Віцебшчыне завяршыў працу над сваёй паэмай "Тарас на Парнасе", якая пасьля доўгі час лічылася ананімнай.

У 1900 памёр Францішак Багушэвіч, клясык беларускай літаратуры (нар. 1840).

У 1933 нарадзіўся расейскі пісьменьнік-фантаст Барыс Стругацкі.

У 1980 памёр францускі філёзаф і пісьменьнік Жан-Поль Сартр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (нар. 1905).

МІНУС 365:


Як Бакіеў пакідаў Кіргізстан.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Бязглузьдзіца – шукаць рашэньне, калі яно і так ёсьць. Гаворка пра тое, што рабіць з задачай, якая рашэньня ня мае”.

Аркадзь і Барыс Стругацкія, “Панядзелак пачынаецца ў суботу” (1964)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG