Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі ўхвалілі закон, якія забараняе беларусам і расейцам працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры


Парлямэнт Латвіі, архіўнае фота
Парлямэнт Латвіі, архіўнае фота

Каб працаваць на такіх абʼектах, ім патрэбен дазвол органа дзяржбясьпекі «ў парадку выключэньня».

Парлямэнт Латвіі прыняў папраўкі да Закона аб нацыянальнай бясьпецы, якія забараняюць беларусам і расейцам працаваць на абʼектах крытычнай інфраструктуры, піша Delfi.

Як піша выданьне, да абʼектаў крытычнай інфраструктуры адносяцца абʼекты, якія выконваююць значную ролю ў рэалізацыі важных грамадзкіх функцый, а таксама ў забесьпячэньні аховы здароўя, бясьпекі, эканамічнага або сацыяльнага дабрабыту людзей.

Беларусаў і расейцаў не дапусьцяць да працы на такіх абʼектах, калі іх занятасьць будзе ўключаць доступ да інфармацыі або тэхналягічнага абсталяваньня, значным для функцыянаваньня інфраструктуры.

Папраўкі таксама забараняюць беларусам і расейцам «займаць пасады ў структурах крытычнай інфраструктуры і кіраваньня асабліва значнай у эўрапейскім маштабе крытычнай інфраструктурай».

Раней стала вядома, што ўлады Латвіі выступілі за забарону паездак у Беларусь і Расею для тых, хто працуе ў дзяржаўнай адміністрацыі, дэпутатаў Саэймы і супрацоўнікаў парлямэнту.

Апрача таго грамадзяне Беларусі і Расеі, якія ўяжджаюць у Латвію з краін Шэнгенскай зоны, павінны будуць запоўніць адмысловую заяву пра знаходжаньне ў краіне. Гэта прадугледжана правілам, якое распрацоўвае Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі, заявіў у этэры латвійскай тэлевізіі міністар унутраных справаў краіны Рыхардc Козлаўскіс, піша Lsm.lv.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG