У суботу 8 траўня з «хатнім» канцэртам выступіць музыка гурту «ЛСП» Пётар Клюеў.
Ён выканае свае лірычныя песьні, у тым ліку «Асьцярожна, лістапад», на верш Генадзя Бураўкіна.
Пачатак канцэрту а 20-й гадзіне.
Фэст «Артысты перамогі» ладзіць Беларускі фонд культурнай салідарнасьці ў гонар музыкаў, якія працягваюць праводзіць канцэрты, нягледзячы на перасьлед. Шэраг музыкаў адбылі суткі арышту за дваровыя канцэрты.
Гэта ўжо 14-ы канцэрт праекту.